Golan (бронеаўтамабіль)

Golan (іўр.: גולן) — прататып ізраільскай мабільнай машыны пяхоты MRAP, вырабленай ізраільскай Rafael Advanced Defence Systems сумесна з Protected Vehicles Incorporated .

Golan
Маса 16 тона
Краіна паходжання
Вытворца Rafael Advanced Defense Systems[d]
Усяго выраблена 64
Даўжыня
  • 5,9 м
Шырыня 2,55 м
Вышыня 2,35 м

Забяспечвае максімальную абарону пасажыраў і экіпажа. Платформа Golan можа быць прыстасаваная ў якасці бронетранспарцёра, камандзірскай машыны, машыны хуткай дапамогі або машыны разведкі. Умяшчае да 10 салдат.

V-вобразны корпус і кузаў аўтамабіля былі спецыяльна распрацаваны, каб супрацьстаяць выбухам мін і самаробных выбуховых прылад. Браня можа вытрымліваць снарады РПГ.

Корпус марской пяхоты ЗША размясціў заказ на 60 адзінак, якія выкарыстоўваліся ў Іраку ў якасці супрацьмінна-ўстойлівых машын[1]. Аднак потым амерыканскія вайскоўцы адмовіліся ад Golan[2].

Крыніцы

правіць
  1. Golan Wheeled Armored Vehicle(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2017. Праверана 8 сакавіка 2007.
  2. Connors, Shaun. MRAPs on the march. Jane's Information Group.

Спасылкі

правіць