Green card
Green card (грын кард, зялёная картка) — ідэнтыфікацыйная картка сталага рэзідэнта ЗША, які не мае амерыканскага грамадзянства. Яна з’яўляецца доказам таго, што ўладальнік карткі мае права стала жыць на тэрыторыі ЗША.
Назва карткі тлумачыцца тым, што раней форма (Alien Registration Receipt Card) мела зялёны колер. Цяпер форма мае назву Permanent Resident Card або I-551, і мае іншы колер.
Латарэя
правіцьАдзін са спосабаў атрымаць зялёную картку — праз штогадовую латарэю ўрада ЗША (Diversity Visa Program, скарочана DV-2021), якая дае пераможцам магчымасць атрымаць права на сталае жыхарства ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Штогод латарэя дае права легальнай іміграцыі ў ЗША прыкладна 50 000 чалавек з розных краін свету.
З 2004 года ўдзел у латарэі магчымы толькі праз інтэрнэт (афіцыйны вэб-сайт). Падаць заяўку на ўдзел у латарэі можа любы чалавек, народжаны ў той краіне, якая мае права ўдзельнічаць у латарэі. Грамадзяне Беларусі маюць права ўдзелу ў латарэі, а, напрыклад, грамадзянам Расіі забаронены ўдзел у латарэі (спіс дазволеных краін можа змяніцца).
У 2004 годзе green card выйгралі 925 беларускіх грамадзян.
Патрабаванні
правіцьГалоўным патрабаваннем да ўдзельнікаў латарэі з’яўляецца грамадзянства — яны мусяць быць народжаны ў краіне, якой дазволены ўдзел. Калі ва ўдзельніка грамадзянства краіны, якая не дапушчана да ўдзелу, ён можа карыстацца краінай нараджэння свайго сужэнца або аднаго з бацькоў. Станам на 2022 год грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць удзельнічаць у дыверсіфікацыйнай латарэі.[1]
З 2019 года, усе ўдзельнікі латарэі павінны падаваць нумар дзейнага пашпарта. У лютым 2022 года гэтае правіла было адменена федэральным суддзём Злучаных Штатаў.
Паводле апошніх інструкцый на 2022 год, каб запоўніць заяўку на рознапланавую латарэю, заяўнікам трэба будзе паведаміць імя, пол, дату нараджэння, родны горад, родную краіну, краіну дазволеную да ўдзелу ў латарэі, фотаздымкі ўдзельнікаў, паштовы адрас, цяперашнюю краіну жыцця, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты, актуальны найвышэйшы ўзровень адукацыі, актуальны сямейны стан, колькасць дзяцей.
Пераможцы
правіцьПраграма дыверсіфікацыйнай латарэі дзейнічае адпаведна з палажэннямі раздзела 203 (c) Закона аб іміграцыі і грамадзянстве і штогод дае да 55 000 віз на пастаяннае жыхарства людзям з краін з нізкім узроўнем іміграцыі ў Злучаныя Штаты.
Вынікі DV-2023 былі абвешчаныя ў 2022 годзе. Паводле афіцыйнай статыстыкі, сярод пераможцаў было 1 535 грамадзян Рэспублікі Беларусь.[2]
Зноскі
- ↑ Instructions for the 2024 diversity immigrant visa program (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2022. Праверана 12 снежня 2022.
- ↑ DV 2023 - Diversity visa green card lottery winners by country (англ.). Праверана 12 снежня 2022.
Спасылкі
правіцьGreen card на Вікісховішчы |
- Афіцыйная старонка латарэі «Green Card» Архівавана 30 снежня 2019. (англ.)
- Амерыканская латарэя Green Card: досвед тых, хто выйграў Архівавана 11 верасня 2005.