MAN F2000 – сямейства грузавых аўтамабіляў нямецкай фірмы MAN Nutzfahrzeuge AG. Складалася з грузавікоў колавай формулы 4x2, 4x4, 6x2, 6x4, 6x6, 8x4, 8x6 i 8x8.

MAN F2000
Седлавы цягач MAN-19.403 з паўпрычэпам (1994–1998)
Седлавы цягач MAN-19.403 з паўпрычэпам (1994–1998)
Вытворца MAN Сцяг Германіі
Гады выпуску 19942000
Храналогія
MAN F90 MAN TGA
Фотагалерэя на Wikimedia Commons MAN F2000 на Вікісховішчы
MAN F2000 Evolution (1998–2001)
Смеццявоз MAN FE 310A у Мінску

Прадстаўлена ў 1994 годзе. У 1995 годзе атрымала тытул Грузавы аўтамабль года ("Truck of the year")[1].

Апісанне правіць

MAN F2000 вырабляўся як шасі колавай формулы 4x2, 4x4, 6x2, 6x4, 6x6, 8x4, 8x6, 8x8 (з колавай базай 3500-5275 мм, поўнай масай 18-48 т) і седлавыя і седлава-баластныя цягачы 4x2, 6x2, 6x4, 8x4 (колавай базай 3575-4525 мм, поўнай масай 19-41 т). Магло мець кабіну трох тыпаў: дзённая, спальная стандартная і спальная з падвышаным дахам.

Абсталеўваўся адным з трох рухавікоў: радныя 6-цыліндравыя аб'ёмам 12 л (у трох варыянтах магутнасці — 310, 360 або 410 к.с.), 12,8 л магутнасцю 460 к.с., і V-падобным дзесяціцыліндравым рухавіком магутнасцю 600 к.с. Рухавікі спалучаліся са скрынкамі перадач ZF або Eaton.

Тэхнічныя характарыстыкі правіць

MAN 19.403, седлавы цягач, 4x2[2]
  • Дапушчальная поўная маса: 44000 кг
  • Уласная маса: 6800 кг
  • Колавая база: 3575 мм
  • Аб'ем / цыліндры: 12 л / Р6
  • Магутнасць: 410 к.с. пры 2000 аб/хв
  • Макс. круцільны момант: 1850 Н•м пры 1250 аб/хв
  • Каробка перадач: механічная, 16 + 1
MAN 19.603, 4x2[3]
  • Мадэль рухавіка: D 2840 LF
  • Аб'ём / цыліндры: 18,27 л / V10
  • Дыяметр цыліндру × ход: 128 мм × 142 мм
  • Магутнасць: 591 к.с пры 1700-1900 аб/хв
  • Макс. круцільны момант: 2700 Н•м пры 1100-1450 аб/хв
  • Каробка перадач: ZF Ecosplit 16S251, механічная, 16-ступеньчатая
MAN 26.464 FPLT, седлавы цягач, 6x2[4]
  • Дапушчальная поўная маса: 44000 кг
  • Мадэль рухавіка: D 2876 F06
  • Аб'ём / цыліндры: 12,8 л / Р6
  • Ступень сціску: 17,0:1
  • Дыяметр цыліндру × ход: 128 мм x 166 мм
  • Магутнасць: 460 к.с. (338 кВт) пры 2000 аб/хв
  • Макс. круцільны момант: 2100 Н•м пры 900-1300 аб/хв
  • Каробка перадач: Eaton RTS17316, механічная, 16-ступеньчатая
MAN 26.603 FNL, бартавы, 6x2[5]
  • Дапушчальная поўная маса: 26000 кг
  • Уласная маса: 8770 кг
  • Даўжыня × шырыня × вышыня: 18750×2550×4000 мм
  • Колавая база: 4600+1350 мм
  • Аб'ём / цыліндры: 18273 см³ / V10
  • Магутнасць: 600 к.с. (442 кВт) пры 1800-1900 аб/хв
  • Макс. круцільны момант: 2700 Н•м пры 1100-1300 аб/хв
  • Каробка перадач: ZF, механічная, 16-ступеньчатая
  • Поўная маса двухвоснага прычэпа з бартавой платформай і тэнтам: 14000 кг
MAN 32.364 VFL, самазвал, 8x4[6]
  • Дапушчальная поўная маса: 32000 кг
  • Мадэль рухавіка: D 2866 LF 35
  • Аб'ём / цыліндры: 11967 см³ / Р6
  • Ступень сціску: 17,0:1
  • Дыяметр цыліндру × ход: 128 мм x 155 мм
  • Магутнасць: 355 к.с. (265 кВт) пры 2000 аб/хв
  • Макс. круцільны момант: 1600 Н•м пры 1000-1500 аб/хв
  • Каробка перадач: Eaton RTSO12316, механічная, 16-ступеньчатая

Іншыя вытворцы правіць

Кабіна і кампаненты F2000 выкарыстоўваліся даччынымі кампаніямі MAN — аўстрыйскімі маркамі ÖAF[en] і Steyr[en], на грузавіках сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства МАЗ-MAN. Пасля набыцця MAN-ам брытанскай кампаніі ERF[en], кабіна F2000 з'явілася на грузавіках серый ECS і ECM[7].

Пасля зняцця з вытворчасці і замены на серыю TGA, кабіна F2000 атрымала новае жыццё ў Кітаі, дзе яе выкарыстоўвалі некалькі брэндаў, у тым ліку Shaanxi, «CCAT» і «Youngman». Shaanxi таксама пастаўляла кабіну F2000 украінскай кампаніі КрАЗ і расійскай «Тонар».

Зноскі

  1. http://www.truck-of-the-year.com/winners.html Архівавана 28 верасня 2014.
  2. MAN niezbyt wygodny, ale trwały // truck.pl (польск.)
  3. 600hp SuperMAN // Commercial Motor : часопіс. — 1995. — № 21 снежня. — С. 25. (англ.)
  4. Super MAN // Commercial Motor : часопіс. — 1999. — № 7 кастрычніка. — С. 36-41. (англ.)
  5. МАН-26.603 FNL // За рулём : часопіс. — 1996. — № 8. — С. 38. (руск.)
  6. MAN Power // Commercial Motor : часопіс. — 1999. — № 16 снежня. — С. 24-29. (англ.)
  7. 10 OF THE BEST SUCCESSFUL STEEL CABS // Commercial Motor : часопіс. — 2012. — № 13 снежня. — С. 42. (англ.)

Спасылкі правіць

Гл. Таксама правіць