NGC 3582 (іншае абазначэнне — ESO 129-EN10) — эмісійная туманнасць у сузор’і Кіль.

Дыфузная туманнасць
NGC 3582
NGC 3582
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Джон Гершэль
Дата адкрыцця 14 сакавіка 1834
Абазначэнні NGC 3582, ESO 129-EN10
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып Эмісійная туманнасць
Прамое ўзыходжанне 11h 12m 11,9s
Схіленне -61° 16' 24"
Сузор’е Кіль

Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».

Характарыстыкі правіць

Туманнасць NGC 3582 размешчана паблізу цэнтральнай плоскасці Млечнага шляху. З'яўляецца часткай шырокай вобласці адукацыі новых зорак RCW 57[1]. Частка зорак? якія ўтвараюцца ў такіх месцах багатых газам, могуць быць адпачатку масіўней Сонца. Масіўныя зоркі існуюць нядоўга, і пад канец свайго цыкла выбухаюць, што тлумачыць такую мудрагелістую структуру туманнасці. Выбухі масіўных зорак выкідваюць рэчыва, якое разлятаецца з велізарнай хуткасцю, змешваючыся з міжзоркавымі пылам і газам[2][3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць


NGC 3577 | NGC 3579 | NGC 3580 | NGC 3581 | NGC 3582 | NGC 3583 | NGC 3584 | NGC 3585 | NGC 3586