Nemdis — беларускі «melodic death metal» гурт заснаваны ў 2008 годзе.

Nemdis
Жанр melodic death metal
Краіна  Беларусь
myspace.com/nemdis/

Гісторыя правіць

Гісторыя гурта «Nemdis» бярэ свой пачатак у 2003 годзе, калі Дзяніс (бас-гітара) і Яўген (вакал) стварылі праект «DETRIMENTUM». Пад такой назвай у студзені 2004 г. выйшаў у свет дэма-альбом «Awaiting the end», які атрымаў станоўчыя адзнакі ў найбуйнейшых метал-выданнях і фэнзінах на тэрыторыі СНД. 13 студзеня 2004 года ў прамым эфіры радыёшоу «Затерянный мир» на Міждзяржаўнай тэлерадыёстанцыі «МИР» адбылася прэзентацыя дэма-альбома. На гэтым непрацяглая гісторыя праекта «DETRIMENTUM», не ўлічваючы некалькіх інтэрв’ю і ўключэння некаторых песень у розныя складанкі, была скончана. Склад праекта выглядаў наступным чынам: Яўген Скварчэўскі (вакал), Дзяніс Буглай (бас-гітара), Мікалай Патапенка (сола-гітара), Валерый Пуціс (рытм-гітара) і Усевалад Календа (барабаны). У траўні 2008 года касцяк былога праекта «DETRIMENTUM», у асобах Дзяніса, Яўгена і Мікалая, сабраўся разам, каб аднавіць сумесную творчую дзейнасць. Ранейшы калектыў абраў сабе новую назву «Nemdis». Улетку 2008 года да гурта далучыўся адзін з найлепшых барабаншчыкаў Беларусі Аляксей Гладыш. Да канца 2008 г. матэрыял для першага альбома быў падрыхтаваны і з лютага 2009 года пачаўся запіс, які праходзіў у трох студыях. Барабанныя партыі былі запісаны ў студыі «SUPER 8» (г. Мінск, Беларусь) пры ўдзеле гукарэжысёра Зміцера Дзямідава. Запіс бас-гітары, сола-гітары, клавіш і вакалу праходзіў з гукарэжысёрам Андрэем Старавойтавым у студыі «ELF» (г. Мінск, Беларусь). Рытм-гітары запісваліся ў студыі «Navahohut Sound» (г. Масква, Расія), у якой таксама рабілася звядзенне альбома адным з вядучых гукарэжысёраў Расіі Аркадзем Навахам. Над мастэрынгам у студыі «Tonteknik Recording» (г. Умеа, Швецыя) працаваў Пеле Хенрыксан (Pelle Henricsson), вядомы па супрацы з гуртамі «Hell is for Heroes», «In Flames», «Meshuggah» і інш. Такім чынам, у лютым 2010 года праца над першым паўнавартым альбомам была скончана. Альбом атрымаў назву «Against the current».

Склад гурта правіць

Дыскаграфія правіць

Спасылкі правіць