Otokar Kayaтурэцкі бронеаўтамабіль з колавай формулай 4х4, вытворчасці кампаніі «Otokar».

Otokar Kaya
Краіна паходжання
Вытворца Otokar[d]
Дызайнер Otokar[d]

Апісанне

правіць

Паводле заходняй класіфікацыі, Kaya Otokar — MPV (Mine Protected Vehicle, транспарт з супрацьміннай абаронай). Аўтамабіль пабудаваны на базе шасі Daimler UNIMOG. Бранявік забяспечвае супрацьмінную і балістычную абарону, мае высокую мабільнасць, просты ў кіраванні. Вага — 12 500 кг.

Бронеаўтамабіль мае два адсека: адзін для механіка-кіроўцы і камандзіра за маторным аддзяленнем, а другі для дэсанту. Корпус уяўляе сабой суцэльназварную сталёвую браню. Вадзіцель сядзіць спераду злева, камандзір — справа. Дно мае V-вобразную форму, што павялічвае абароненасць ад мін.

Маторны адсек у пярэдняй частцы машыны абаронены ад балістычных снарадаў. Бранявік абсталяваны 4-цыліндравым дызельным рухавіком магутнасцю 218 к. с. пры 4000 аб/хвіл. Бронеаўтамабіль развівае максімальную хуткасцю да 96 км/г і мае запас ходу 800 км.

У Otokar Kaya могуць быць інтэграваныя розныя баявыя модулі з дыстанцыйным кіраваннем. Магчыма абсталяванне 7,62-мм, 12,7-мм кулямётамі або 40-мм аўтаматычнымі гранатамётамі.

Варыянты

правіць
  • Kaya Troop Carrier — версія для перавозкі вайскоўцаў з гнуткай канструкцыяй, якая дазваляе лёгка адаптаваць машыну для шырокага спектру роляў і задач. Можа быць абсталяваны як машына хуткай дапамогі альбо камандна-штабная машына.
  • Kaya Cargo Carrier — грузавая версія з абароненай двухмеснай кабінай для камандзіра і кіроўцы. Ззаду размешчаны неабаронены грузавы адсек, які можа быць абсталяваны адкіднымі бартамі і задняй дзвярыма.

Спасылкі

правіць