Qantas Airways Limited (ASX: QAN) (вымаўляецца /ˈkwɒntəs/ — /квонтэс/) — самая вялікая авіякампанія Аўстраліі. Мае мянушка «Лятучы Кенгуру» («The Flying Kangaroo»). Штаб-кватэра авіякампаніі знаходзіцца ў Сіднеі. Заснаваная ў 1920 годзе, займае другое месца ў спісе найстарэйшых дзеючых авіякампаній свету (пасля KLM), і найстарэйшай у англамоўным свеце. Qantas з'яўляецца публічнай кампаніяй, акцыі якой гандлююцца на біржы ASX.

Qantas Airways
ІАТА
QF
ІКАА
QFA
Пазыўны
QANTAS
Дата заснавання 1920
Хабы Аэрапорт Сінгапура, Аэрапорт Мельбурна
Альянс Oneworld
Памер флота 135 (+ замоўлена 89)
Кірункі 144
Штаб-кватэра Аўстралія Сідней, Аўстралія
Кіраўніцтва Маргарэт Джэксан (старшыня савета дырэктараў), Джэф Дыксан (галоўны кіраўнік)
Сайт: www.qantas.com.au

Першапачатковая назва «QANTAS» з'яўляецца абрэвіятурай ад «Queensland And Northern Territory Aerial Services» («Авіяперавозкі Квінслэнда і Паўночных Тэрыторый») і дазваляе судзіць пра тое, з чаго пачалася дзейнасць авіякампаніі.

Паводле даследавання Skytrax, у 2008 годзе Qantas па выніках галасавання заняла трэцяе месца ў спісе лепшых авіякампаній свету. Гэта лепш, чым 5-е месца ў 2007 годзе, але горш другога месца, якое яна займала ў 2005 і 2006 гадах.[1]

Зноскі

СпасылкіПравіць