RG-35 — паўднёваафрыканскі бронеаўтамабіль, распрацаваны Land Systems OMC, даччынай кампаніяй BAE Systems.

RG-35
Выява
Краіна паходжання
Вытворца BAE Systems Land Systems South Africa[d]
Дызайнер Land Systems OMC[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Land Systems OMC пачала распрацоўку RG-35 у пачатку 2008 года. Бранявік ствараўся на аснове існуючай серыі RG BAE Systems (RG-31 Nyala, RG-32 Scout і RG-33). Планавалася, што гэта будзе MRAP з высокім узроўнем абароны, грузападымальнасцю і мабільнасцю[1].

У верасні 2009 года на Міжнароднай выставе абарончых сістэм і абсталявання (DSEi) у Лондане распрацоўка прадстаўлена шырокай публіцы. Кіраўніцтва BAE Systems назвала RG-35 «наватарскай машынай новага класа»[2].

Былі распрацаваны версіі 6x6 і 4x4[3].

Апісанне

правіць

У версіі 6х6 машына можа змясціць 16 чалавек, уключаючы вадзіцеля. Даўжыня браневіка — 7,4 м, шырыня — 2,5 м, вышыня — 2,7 м, дарожны прасвет — 458 мм, поўная маса — 33 000 кг[4], грузападымальнасць — 15 000 кг[2].

Запас ходу аўтамабіля складае 1000 км. Развівае максімальную хуткасць да 115 км/г. Выкарыстоўваецца дызельны рухавік Cummins у спалучэнні з аўтаматычнай каробкай перадач ZF 6HP[5].

Бранявік можа выкарыстоўвацца як камандная, інжынерная, эвакуацыйная альбо медыцынская машына, а таксама як база для ўстаноўкі мінамётаў ці зенітак[3].

RG-35 можа быць абсталяваны гарматнымі вежамі[6]. Гэта дазваляе выкарыстоўваць шырокі спектр узбраення, уключаючы 12,7-мм кулямёты і зброю калібрам да 20 мм. Браняванне адпавядае 4-му ўзроўню па STANAG 4569. Супрацьмінная абарона забяспечана V-вобразным дном[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б Foss. RG-35 launched on world market. Janes Information Group (9 верасня 2009). Праверана 29 March 2010.
  2. а б Campbell, Keith (25 September 2009). "South African defence company faces future with range of new or improved products". Engineering News. Праверана 29 March 2010.
  3. а б Campbell, Keith (8 September 2009). "New groundbreaking fighting vehicle from SA company". Engineering News. Праверана 29 March 2010.
  4. Engelbrecht, Leon (8 September 2009). "BAE Systems fields RG35". DefenceWeb. Праверана 29 March 2010.
  5. RG35 BAE Systems Mine Protected multi-purpose fighting vehicle. Army Recognition. Праверана 29 March 2010.
  6. Smit, Petronel (19 February 2010). "Locally developed fighter vehicle enters international markets". Engineering News. Праверана 29 March 2010.

Спасылкі

правіць