Spice Girls

англійскі жаночы поп-гурт

Spice Girls («Спайс Гёрлз») — англійскі жаночы поп-гурт, утвораны ў Лондане ў 1994 годзе.

Spice Girls
Выява лагатыпа
«Spice Girls» падчас канцэрта: Вікторыя Бэкхэм, Мелані Сі, Мелані Бі, Эма Бантан і Джэры Халівел.
«Spice Girls» падчас канцэрта: Вікторыя Бэкхэм, Мелані Сі, Мелані Бі, Эма Бантан і Джэры Халівел.
Асноўная інфармацыя
Жанры поп-музыка, girl group[d], данс-поп[d], тын-поп[d] і еўрапоп[d]
Гады 1994–2000, 2007–2008, 2012
Краіна  Вялікабрытанія
Горад Лондан
Адкуль Лондан
Мова песень англійская
Лэйблы Virgin Records і EMI
Склад
thespicegirls.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульныя звесткі правіць

Для кожнай з удзельніц быў прыдуманы яскравы вобраз і адпаведны псеўданім: Вікторыя Адамс («Posh Spice»), Мелані Браўн («Scary Spice»), Эма Бантан («Baby Spice»), Мелані Чысхолм («Sporty Spice») і Джэры Холіўэл («Ginger Spice»). Дзяўчаты падпісалі кантракт з лэйблам «Virgin Records» і ў 1996 годзе выпусцілі свой першы сінгл — «Wannabe».

Песня сем тыдняў прабыла на вяршыні брытанскага песеннага хіт-параду і стала штуршком да сусветнай папулярнасці гурта, да канца года заняўшы першыя месцы ў хіт-парадах яшчэ 21 краіны. Spice Girls выпусцілі 3 студыйных альбомаў, прададзеныя па ўсім свеце сумарным тыражом больш за 75 мільёнаў копій.