Straż imienia Marii
«Варта імя Марыі» (у арыгінале польск.: Straż imienia Marii) — рэлігійны часопіс, заснаваны ў Мінску ў 1906 г.; выдаваўся самае позняе да 1910 г. Першы мінскі польскамоўны часопіс у XX ст.
«Варта імя Марыі» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Straż imienia Marii |
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Юзаф Славінскі |
Краіна |
![]() |
Галоўны рэдактар |
Францішак Грабоўскі Юзаф Нарэйка і Юзаф Славінскі |
Заснавана | 1906 |
Спыненне публікацый | 1910 |
Мова | польская |
Галоўны офіс | Мінск |
Тыраж |
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Абставіны заснавання
правіцьЯк вынік рэвалюцыі 1905 г. ў Расіі адбылася лібералізацыя права ў галіне друку. Царскі ўказ 24 лістапада 1905 г. ліквідаваў прэвентыўную цэнзуру прэсы, якая выдавалася ў гарадах, а таксама легалізаваў яе выданне на нацыянальных мовах, у тым ліку польскай. Палякі, якія жылі на гэтых землях, выкарыстоўвалі гэту магчымасць перш за ўсё ў Вільні.
У Мінску выданне польскамоўнай прэсы сустракалася з цяжкасцямі і развівалася павольна. Прычынай з'яўлялася малая цікавасць падобнымі ініцыятывамі з боку мясцовых палякаў. Яны аргументавалі, што іх патрэбы выконвае прэса, што выдаецца ў Вільні[1]. У гэтых умовах польскамоўныя выданні ў Мінску абмяжоўваліся перш за ўсё календарамі і аднаднёўкамі[2].
Часопіс
правіць«Straż imienia Marii» лічыцца першым у 20 стагоддзі польскамоўным часопісам, які выдаваўся ў Мінску. Яго заснавальнік, кнігар Юзаф Славінскі, атрымаў дазвол на выданне 28 лістапада 1906 г. ад мінскага губернатара Якава Эрдэлі. Рэдактарамі былі па чарзе: ксёндз Францішак Грабоўскі, Юзаф Нарэйка і Юзаф Славінскі. Часопіс займаўся выключна рэлігійнымі тэмамі і распаўсюджваўся толькі сярод сяброў каталіцкай Марыяцкай кангрэгацыі. З-за тэматыкі і абмежаванага кола чытачоў часопіс не значна ўплываў на мінскае грамадства. Ад красавіка 1910 г. пераемнікам «Straży imienia Marii» быў штомесячнік «Gwiazda Zaranna»[3].
Зноскі
Літаратура
правіць- Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.