Switchblade  — беспілотны аднаразовы баявы апарат.

Switchblade
Тып баражыруючы боепрыпас[d]
Распрацоўшчык AeroVironment[d]
Вытворца AeroVironment[d]
Пачатак эксплуатацыі 2012[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Існуюць два варыянты гэтай зброі: Switchblade 300 і Switchblade 600. Першы з іх створаны для высокадакладных атак на жывую сілу праціўніка, другая мадэль беспілотнікаў арыентаваная на знішчэнне танкаў і іншага браніраванага транспарту.

Па сваёй сутнасці Switchblade — гэта аўтаматызаваная кіраваная бомба з камерамі, сістэмай кіравання палётам і выбуховым матэрыялам. Гэтыя беспілотнікі можна запраграмаваць так, каб яны аўтаматычна паражалі цэлі за кіламетры ад месца пуску, прычым яны здольныя рухацца за аб’ектам, дагнаць яго і ліквідаваць.

Switchblade 600 можа трымацца ў паветры да 40 хвілін і наносіць удары на адлегласці да 80 кіламетраў[2].

Зноскі