Tatra T2
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Tatra T2 — чэхаславацкі трамвай, які выпускаўся ў перыяд з 1955 па 1962 заводам Českomoravská Kolben-Daněk.
Tatra T2 | |
---|---|
Вытворца | ЧКД |
Адзінак пабудавана | 771 |
Год праекта | 1955 |
Гады выпуску | 1955—1962 |
Характарыстыкі | |
Месцаў для сядзення |
25 38 (T2SU) |
Намінальная змяшчальнасць |
75 56 (T2SU) (5 чал/м²) |
Габарыты | |
Каляіна |
1000 1435 1524 мм |
Даўжыня | 15 200 мм |
Шырыня | 2500 мм |
Вышыня | 3050 мм |
База | 6400 мм |
База цялежкі | 1900 мм |
Рухавікі | |
Тып рухавіка | 4 × TM 22 |
Магутнасць | 4 x 40 кВт |
Максімальная сумарная магутнасць цягавых электрарухавікоў | 160 кВт |
Tatra T2 на Вікісховішчы |
Доследныя асобнікі T2 выпрабоўваліся ў Празе ў 1955 годзе пад нумарамі 6001 і 6002. У 1958 першыя серыйныя вагоны былі пастаўлены амаль ва ўсе трамвайныя сеткі Чэхаславакіі. Выключэннем сталі сеткі ў Яблонэце праз дыскусіі наконт захавання ў ім каляіны 1000 мм (як і ў Празе), для якой дадзеныя трамваі былі прызнаныя занадта шырокімі.
Трамваі T2 былі адрозніваліся трываласцю і даўгавечнасцю ад сваіх папярэднікаў - вагонаў T1. Апошнія T2 былі выведзены з эксплуатацыі ў 1980-х, хоць некаторыя экзэмпляры да гэтага часу захоўваюцца ў музеях. У 1960-х некаторыя вагоны T1 былі пераробленыя ў T3.
T2SU
правіцьT2SU (T2 Soviet Union (руск. T2 Савецкі Саюз)) - мадыфікацыя T2 для паставак у Савецкі Саюз.
У прыватнасці, дадзеная мадэль адрозніваецца ад чэхаславацкага варыянту меншай колькасцю дзвярэй (дзве замест трох). Савецкая сістэма кантролю і збору праязной платы прадугледжвала пасадку пасажыраў выключна праз заднія дзверы для абавязковага абілечвання, і сярэдняя дзверы, на думку чыноўнікаў, адкрывала шырокі прастор для безбілетнага праезду. У сувязі з гэтым T2SU больш позніх паставак не мелі сярэдняй дзверы. Дакладна вядома, што ў Ленінград пастаўляліся трохдзверныя вагоны. Адносна больш ранніх паставак дакладная інфармацыя адсутнічае. Таксама T2SU былі абсталяваны ўзмоцненымі ў параўнанні з T2 сістэмамі абагрэву.
Апошнія T2SU былі выведзены з эксплуатацыі ў 1980-х. Усяго ў Савецкі Саюз было пастаўлена 380 такіх вагонаў.
Галерэя
правіць-
Татрa T2 у Празе
-
Кансоль
-
Пярэдні
-
Татрa T2 у горадзе Пльзень