Taylor Swift (альбом Тэйлар Свіфт)

альбом Тэйлар Свіфт
(Пасля перасылкі з Taylor Swift, альбом Тэйлар Свіфт)

Taylor Swift — дэбютны альбом амерыканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выдадзены 24 кастрычніка 2006 года. Альбом атрымаў статус пяцікратна плацінавага ў ЗША і пабіў рэкорд дзесяцігоддзя па працягласці знаходжання ў амерыканскім альбомным хіт-парадзе Billboard 200 (234 тыдня).

Taylor Swift
Вокладка альбома Тэйлар Свіфт «Taylor Swift» (2006)
студыйны альбом Тэйлар Свіфт
Дата выпуску 24 кастрычніка 2006 года
Запісаны 2004-2006
Жанр кантрыкантры
Працягласць 53:30
Прадзюсар Скот Барчэта, Натан Чэпман, Роберт Элліс Оррал
Лэйбл Big Machine
Храналогія Тэйлар Свіфт
Taylor Swift
(2006)
Fearless
(2008)
Сінглы з Taylor Swift
  1. «Tim McGraw»
    Выпушчаны: 19 чэрвеня 2006
  2. «Teardrops on My Guitar»
    Выпушчаны: 19 лютага 2007
  3. «Our Song»
    Выпушчаны: 9 верасня 2007
  4. «Picture to Burn»
    Выпушчаны: 3 лютага 2008
  5. «Should’ve Said No»
    Выпушчаны: 18 мая 2008

Асноўная інфармацыя правіць

Тэйлар Свіфт пачала цікавіцца кантры-музыкай і пісаць песні яшчэ ў дзяцінстве.[1]. Спявачка ахарактарызавала тэматыку свайго дэбютнага альбома як «дзённік ранняга юнацтва» і адзначыла, што сама перажыла гісторыі, адлюстраваныя ў песнях.[2][3][4][5][6]. Кампазіцыі з альбома Taylor Swift развіваюць тэмы пераходнага ўзросту, падлеткавых перажыванняў, першай любові, адчування неабароненасці.[1][7][8][9][10][11]

Крытычныя водгукі правіць

 
ТТэйлар Свіфт выступае з песняй «Teardrops on My Guitar»

Taylor Swift атрымаў станоўчыя водгукі ад музычных выданняў і сайтаў. About.com назваў Свіфт «адной з самых таленавітых маладых спявачак у стылі кантры на сённяшні дзень» і адзначыў ўдалае змешванне стыляў кантры і сучаснай поп-музыкі.[6]. Allmusic ў аглядзе адзначыў «свежы», але ў той жа час «спелы» вакал Свіфт.[12] Country Standard Time апублікаваў пазітыўны водгук, адзначыўшы асэнсаваныя песні і адлюстраванне індывідуальнасці ў кампазіцыях.[13] Выданне Country Weekly адзначыла, што Свіфт «паказвае сумленнасць, інтэлігентнасць і ідэалізм, якія апелююць слухачам усіх узростаў».[14]. The Toledo Blade адзначыла добрую перадачу «далікатнай тэматыкі пераходу ад стану дзяўчынкі-падлетка да жанчыны».[15]

Сінглы правіць

Першым сінглам з альбома стала песня «Tim McGraw», выпушчаная 19 чэрвеня 2006.[16][12] Сінгл быў камерцыйна паспяховым: ён дасягнуў 40 месца ў Billboard Hot 100 і 6 месца ў Billboard Hot Country Songs[17] і атрымаў статус плацінавага ў ЗША[18].

Кампазіцыя «Teardrops on My Guitar» была выкарыстана ў якасці другога сінгла. Яна стала самым паспяховым у чартах сінглам з альбома Taylor Swift, падняўшыся да 13 месца ў Billboard Hot 100[19][20] і 11 месцы ў чарце Pop 100. Сінгл стаў двойчы плацінавым ў ЗША.[18] «Teardrops on My Guitar» паднялася на 45 месца ў Канадзе і на 51 у Вялікабрытаніі.[20]

Трэці сінгл «Our Song» быў станоўча ацэнены музычнымі крытыкамі[21]. Ён дабраўся да 16 месца ў Billboard Hot 100 і атрымаў статус двойчы плацінавага ў ЗША[18][22].

Чацвёртым сінглам з альбома стала песня «Picture to Burn», якая адрознівалася феміністычным ухілам лірычнай часткі[6]. Сінгл увайшоў у топ-10 кантры-чарта і стаў плацінавым ў ЗША[18][23].

Апошнім, пятым, сінглам з альбома стала песня «Should've Said No». Сінгл стаў першым у кантры-чарце і атрымаў статус плацінавага ў ЗША[18][24]. У Новай Зеландыі ён дабраўся да 18 месца[25].

Прома-кампанія правіць

 
Тэйлар Свіфт выконвае «Our Song» на разагрэве ў групы Rascal Flatts

Першае выступленне Тэйлар Свіфт ў прамым эфіры з песняй «Tim McGraw» адбылося 24 кастрычніка 2006 у тэлеперадачы "Good Morning America"[26]. Іншыя выступы Тэйлар з песнямі з альбома адбыліся ў праграмах "The Megan Mullally Show"[26], "New Faces Show"[27], "America's Got Talent"[28], TRL, 2008 CMT Music Awards[29] і Academy of Country Music[30][31].

Тэйлар Свіфт выступала з песнямі з дэбютнага альбома на разагрэве ў час канцэртных турнэ Rascal Flatts восенню 2006[26][32] і 2008 годзе[33], Джорджа Стрейта ў 2007 годзе[34] і Брэда Пэйслі (2007-2008)[35][36]. У сярэдзіне 2007 года Свіфт выступала на разагрэве ў некалькіх канцэртах сумеснага турнэ Ціма Макгро і Фэйт Хіла "Soul2Soul II Tour"[37].

Спіс кампазіцый правіць

НазваАўтар Працягласць
1. «Tim McGraw» Taylor Swift, Liz Rose 3:52
2. «Picture to Burn» Swift, Rose 2:57
3. «Teardrops on My Guitar» Swift, Rose 3:36
4. «A Place in This World» Swift, Robert Ellis Orrall, Angelo Petraglia 3:22
5. «Cold as You» Swift, Rose 4:01
6. «The Outside» Swift 3:27
7. «Tied Together with a Smile» Swift, Rose 4:11
8. «Stay Beautiful» Swift, Rose 3:58
9. «Should’ve Said No» Swift 4:04
10. «Mary's Song (Oh My My My)» Swift, Rose, Brian Maher 3:35
11. «Our Song» Swift 3:24

Пазіцыі ў чартах правіць

11 лістапада 2006 года "Taylor Swift" дэбютаваў на 19 месцы ў Billboard 200]][38][39], у выніку дабраўшыся да 5 месца 19 студзеня 2008[40]. Альбом пабіў рэкорд дзесяцігоддзя па знаходжанні ў "Billboard" 200, находившись ў чарце 234 тыдня[41]. Дыск узначальваў чарт кантры-альбомаў на працягу 24 тыдняў[42]. 17 жніўня 2009 альбом атрымаў статус пяцікратна плацінавага ў ЗША; колькасць прададзеных копій на той момант перавысіла 5 мільёнаў[43]. "Taylor Swift" дабраўся да 14 месца канадскага альбомнага чарту і ўзначаліў канадскі чарт кантры-альбомаў[44]. У Канадзе дыск атрымаў статус плацінавага[45].

У Аўстраліі альбом падняўся на 33 месца галоўнага чарта і на 3 месца кантры-чарта[46][47]. У Вялікабрытаніі ён дабраўся толькі да 81 месца і атрымаў статус срэбнага[48][49].

Чарты правіць

Чарт (2006-2010) Лепшы
вынік
Australian Albums Chart 33
Australian Country Albums Chart[47] 2
Canadian Albums Chart[44] 14
Canadian Country Albums Chart 1
UK Albums Chart 81
Billboard 200[42] 5
Billboard Top Country Albums[42] 1

Сертыфікацыі правіць

Краіна Статус
Аўстралія Залаты[50]
Канада Плацінавы
Вялікабрытанія Срэбны[48]
ЗША 5× Плацінавы

Гадавыя чарты правіць

Чарт (2007) Пазіцыя
Billboard 200[51] 19
Чарт (2008) Пазіцыя
Billboard 200[52] 5
Чарт (2009) Пазіцыя
Billboard 200 24
Чарт (2010) Пазіцыя
Billboard 200 62

Зноскі

  1. а б Morris, Edward. When She Thinks "Tim McGraw," Taylor Swift Savors Payoff: Hardworking Teen to Open for George Strait Next Year. CMT News. Viacom (1 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 11, 2010.
  2. Werde, Bill. Taylor Swift reflects on 'crazy dreams' come true. Reuters (11 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана February 21, 2010.
  3. Rotch, Jamison. More About Taylor Swift(недаступная спасылка). Great American Country. Scripps Networks Interactive. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2009. Праверана March 15, 2010.
  4. Rubin, Ronna. Taylor Swift Is a Veteran at 16(недаступная спасылка). Great American Country. Scripps Networks Interactive (23 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2015. Праверана March 15, 2010.
  5. Swift, Taylor. Ask the Artist(недаступная спасылка). Great American Country. Scripps Networks Interactive. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 15, 2010.
  6. а б в Fabian, Shelly. Taylor Swift - 'Taylor Swift'. About.com. The New York Times Company. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана January 26, 2010.
  7. Parvis, Sarah. Taylor Swift. Andrews McMeel Publishing. ISBN 9780740785962. Праверана February 20, 2010.
  8. 20 Questions With Taylor Swift. CMT News. Viacom (12 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 15, 2010.
  9. Douglas, Laura. Taylor Swift Fans the Flames on "Picture to Burn". CMT News. Viacom (18 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 13, 2010.
  10. Dooley, Sean. Top 10 Taylor Swift Songs. About.com. The New York Times Company. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 15, 2010.
  11. Scaggs, Austin. Taylor's Time: Catching Up With Taylor Swift. Rolling Stone 2. Jann Wenner (25 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана February 1, 2010.
  12. а б Tamarkin, Jeff. [Taylor Swift (альбом Тэйлар Свіфт) (англ.) на сайце AllMusic allmusic {{{Taylor Swift > Review}}}]. Allmusic. Macrovision Corporation. Праверана January 26, 2010.
  13. Bell, Rick. Taylor Swift review. Country Standard Time. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 31, 2010.
  14. Neal, Chris. Taylor Swift review. Country Weekly. American Media, Inc (4 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 31, 2010.
  15. Rosenbaum, Ken (12 November 2006). "The Who's 1st disc in 24 years, 'Endless Wire,' is a mixed bag". The Toledo Blade. Block Communications. p. 12. Праверана March 31, 2010.
  16. [Taylor Swift (альбом Тэйлар Свіфт) (англ.) на сайце AllMusic allmusic {{{Tim McGraw > Overview}}}]. Allmusic. Macrovision Corporation. Праверана January 24, 2010.
  17. Tim McGraw by Taylor Swift. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана January 24, 2010.
  18. а б в г д RIAA - Taylor Swift singles. RIAA.com. Recording Industry Association of America. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана January 24, 2010.
  19. Lamb, Bill. Taylor Swift - Teardrops on My Guitar(недаступная спасылка). About.com. The New York Times Company. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана February 21, 2010.
  20. а б Teardrops on My Guitar by Taylor Swift. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана January 24, 2010.
  21. Sheffield, Rob. Fearless - Taylor Swift(недаступная спасылка — гісторыя ). Blender. Alpha Media Group. Праверана February 21, 2010.
  22. Our Song by Taylor Swift. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана January 24, 2010.
  23. Picture to Burn by Taylor Swift. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана January 24, 2010.
  24. Should've Said No by Taylor Swift. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана January 24, 2010.
  25. Taylor Swift - Should've Said No (Song)(недаступная спасылка). Charts.org.nz. Recording Industry Association of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана February 21, 2010.
  26. а б в Taylor Swift Joins Rascal Flatts Tour. CMT News. Viacom (18 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 11, 2010.
  27. New Faces Show Performers Announced. CMT News. Viacom (5 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 11, 2010.
  28. Taylor Swift Will Sing on America's Got Talent. CMT News. Viacom (20 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 11, 2010.
  29. Picture to Burn (From the 2008 CMT Music Awards). CMT. Viacom. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 11, 2010.
  30. Should've Said No (From the ACM Awards 2008). CMT. Viacom. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 11, 2010.
  31. Akers, Shelley. Taylor Swift Blogs About Her Wet Performance. People. Time Warner (19 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 11, 2010.
  32. Smith, Bobbi. Rascal Flatts Concert Review - Air Canada - November 1, 2006: Taylor Swift Opens the Show. About.com 3. The New York Times Company. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 11, 2010.
  33. Fabian, Shelly. Rascal Flatts & Taylor Swift in Concert - Sacramento, CA - April 10, 2008. About.com. The New York Times Company. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана June 22, 2010.
  34. Taylor Swift Joins George Straits 2007 Tour. CMT News. Viacom (17 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 11, 2010.
  35. Brad Paisley Plans Tour With Three Opening Acts. CMT News. Viacom (9 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 11, 2010.
  36. Brad Paisley Announces More Tour Dates. CMT News. Viacom (19 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 11, 2010.
  37. Taylor Swift Joins Tim McGraw, Faith Hill on Tour. CMT News. Viacom (1 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 11, 2010.
  38. Hasty, Katie. 'Hannah Montana' Trumps My Chem, Legend At No. 1. Billboard. Nielsen Business Media, Inc (1 лістапада 2006). Праверана February 21, 2010.
  39. Taylor Swift - Taylor Swift - Music Charts. aCharts.us. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана February 21, 2010.
  40. Cohen, Jonathan. Radiohead Nudges Blige From Atop Album Chart. Billboard. Nielsen Business Media, Inc (9 студзеня 2008). Праверана February 21, 2010.
  41. Billboard Top 200 (121-140). Billboard. Праверана June 03, 2011.
  42. а б в Taylor Swift [Bonus Tracks] by Taylor Swift. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана January 24, 2010.
  43. Taylor Swift's Fearless is Most Awarded Album in Country Music History(недаступная спасылка). Big Machine Records (18 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2010. Праверана March 20, 2010.
  44. а б Taylor Swift by Taylor Swift. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана January 24, 2010.
  45. Week Ending April 17, 2011. Albums: Grohl Times Two - Chart Watch Архівавана 30 ліпеня 2011.
  46. Taylor Swift - Taylor Swift (Album). Australian-charts.com/publisher=Australian Recording Industry Association (14 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана November 20, 2010.
  47. а б Top 20 Country Chart. ARIAcharts.com.au. Australian Recording Industry Association (14 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2010. Праверана November 20, 2010.
  48. а б BPI - Certified Awards Search(недаступная спасылка). BPI.co.uk. British Phonographic Industry. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана January 2, 2010.
  49. Big Machine Records (March 31, 2011). Taylor Swift Tops 20 Million in Record Sales. Прэс-рэліз. Праверана April 15, 2011.
  50. ARIA Charts – Accreditations – 2010 Albums. ARIA.com.au. Australian Recording Industry Association. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана January 2, 2010.
  51. Best of 2007 - The Billboard 200. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 12, 2010.
  52. Best of 2008 - The Billboard 200. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 12, 2010.