Therion (ад грэч. θηρίον — «звер») — шведскі сімфонік-метал-гурт, заснаваны ў 1987 годзе. Therion лічацца найстарэйшым гуртом у стылі сімфонік-метал і аднымі з заснавальнікаў гэтага жанру (разам з пазнейшымі Nightwish). З сярэдзіны 1990-х іх кампазіцыі запісваюцца і выконваюцца з удзелам жывых аркестраў, запрошаных вакалістаў і хароў. Большая частка песень гурта датычыцца розных містычных вучэнняў і міфалогіі народаў свету.

Therion
Асноўная інфармацыя
Жанры сімфонік-метал[d][1]
Краіны
Адкуль Швецыя і камуна Упландс-Весбю
Лэйблы Nuclear Blast[d], Deaf Records[d], Megarock Records[d] і Active Records[d]
Склад
therion.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснавальнік, лідар і галоўны кампазітар Therion — гітарыст Крыстафер Ёнсан. Астатні склад гурта нясталы, шмат разоў мяняўся і часта дапаўняецца запрошанымі музыкантамі.

Зноскі