Thuraya (вымаўляецца Тхурая) — рэгіянальны аператар спадарожнікавай тэлефоннай сувязі, што пакрывае Еўропу, Сярэднюю Азію і Афрыку. Аператарам выкарыстоўваюцца геастацыянарныя і рэзервовыя спадарожнікі. Аператар таксама надае паслугі доступу ў інтэрнэт пад брэндам ThurayaDSL. Зарэгістрыравана ў Арабскіх Эміратах. Продаж тэлефонаў ды аплата паслугаў у пакрытых краінах ажыццяўляецца праз аўтарызаваных дылераў. На цяперашні момант кампанія мае недзе 300 000 абанентаў. Прыбытак «Тгураі» ў 2004 годзе склаў $26,15 мільёнаў, у 2005 годзе — болей за $84 мільёнаў. Тэлефонныя тэрміналы аператара могуць працаваць як у спадарожнікавай тэлефоннай сетцы, так і ў наземных сетках GSM-900/1800/1900. «Тгурая» мае роўмінгавыя пагадненні больш чым з 201 GSM-аператарамі (на люты 2006 года).

Кампанія першая з усіх спадарожнікавых аператараў пачала выпуск тэлефонаў SG-2520[1] ды SO-2510[2] памерам з звычайныя сотавыя для індывідуальных карыстальнікаў. Апараты падтрымліваюць увадначассе спадарожнікавы і GSM стандарты (апошні — у трох дыяпазонах 900/1800/1900 МГц). Акрамя гэтага, аператар таксама прапаноўвае самыя нізкія сярод спадарожнікавых аператараў кошты спалучэнняў[3] у сярэдзіне сеткі (ад $0,2) у рамах сваёй палітыкі па завабленні індывідуальных абанентаў. Частковая пераарыентацыя кампаніі на масавы рынак адбылася пасля шэрагу банкруцтваў карпарацыйнаарыентаваных спадарожнікавых аператараў, у прыватнасці, Ірыдыюм.

Паслугі і прадукты кампаніі правіць

  • Голасавая сувязь
  • SMS
  • Перадача дадзеных ды факсаў на хуткасці 9,6 kbit/s
  • Мабільны сэрвіс перадачы дадзеных GMPRS на тэрміналах SO і SG — 60 кбіт/с на ўваходным ды 15 кбіт/с на выходным трафіку
  • GPS-навігацыя
  • Дадатковыя паслугі: навіны, call back, чаканне на выклік, прапушчаныя выклікі, галасавая пошта, WAP ды падобнае.
  • ThurayaDSL[4] — перадача дадзеных на хуткасці 144 kbit/с (тэрмінал памерам з лэптоп)
  • ThurayaIP - перадача дадзеных на хуткасці да 444 кбіт/с.
  • ThurayaPCO - спадарожнікавыя мініАТС тэрміналы для аддаленых тэрыторый.
  • ThurayaPayphone - спадарожнікавыя тэлефоны-аўтаматы для аддаленых тэрыторый.
  • Thuraya Marine - спадарожнікавыя тэрміналы стацыянарнага тыпу для марскіх судоў з магчымасцю перадачы дадзеных на хуткасці да 60 кбіт/с.
  • Спадарожнікавыя мадэмы з хуткасцю перадачы 60 кбіт/с.
  • Выклік высокай магутнасці ('high power alert') дазваляе размаўляць нават пры слабым сыгнале.

Тэхнічныя дэталі правіць

Міжнародны тэлефонны прэфікс сеткі Тгурая: +88216.

Вылучаныя частоты:

Каналы на карыстальніцкія тэрміналы:

  • Зямля-космас 1626.5-1660.5 МГц
  • Космас-зямля 1525.0-1559.0 МГц

Каналы на станцыю кіравання:

  • Зямля-космас 6425.0-6725.0 МГц
  • Космас-зямля 3400.0-3625.0 МГц

На май 2008 года на арбіце знаходзіліся тры спадарожнікі кампаніі:

Thuraya-1

Нумар у каталогу USSPACECOM : 26578.
Міжнародны код прызначэння: 2000-066A.
Дата і час запуску 2000-10-21 05:22:00 грынвіцкага часу.
Маса без паліва 3200 кг.
Маса з палівам 5100 кг.
Магутнасць сонечных батарэй 13 КВт.
Антэна, што выкарыстоўваецца для сувязі з тэрміналамі — 128-элементавая фазаваная антэнная рашотка дыяметрам у 12 м. Антэна дазваляе фармаваць да 200—300 прамянёў на карыстальніцкія тэрміналы або іх групы. Знаходзіўся на геастацыянарнай арбіце на пазіцыі 44° усходняй даўгаты, затым быў перакладзены ў рэзерв на пазіцыю 98,5° усходняй даўгаты, па стане на 9 кастрычніка 2007 года знаходзіцца на пазіцыі 122.5° усходняй даўгаты.

Thuraya-2

Нумар у каталогу USSPACECOM: 27825.
Міжнародны код прызначэння: 2003-026A.
Дата і час запуску 2003-06-10 13:56:00 грынвіцкага часу.
Маса з палівам 5200 кг.
Магутнасць сонечных батарэй 11 КВт.
Антэна, што выкарыстоўваецца для сувязі з тэрміналамі — 128-элементавая фазаваная антэнная рашотка дыяметрам у 12 м. Антэна дазваляе фармаваць да 200—300 прамянёў на карыстальніцкія тэрміналы або іх групы. Знаходзіцца на геасінхранічнай арбіце з ухілам 6.3° у пазіцыі 44° усходняй даўгаты.

Thuraya-3

Дата запуску: 15 студзеня 2008 года.
Маса: 5173 кг.
Планаваны тэрмін службы: 12 гадоў.
Знаходзіцца на геасінхранічнай арбіце ў пазіцыі 98,5° усходняй даўгаты.

Зноскі

Спасылкі правіць