Ліпавыя

(Пасля перасылкі з Tiliaceae)

Ліпавыя[1] (Tiliaceae) — у многіх састарэлых сістэмах класіфікацыі раслін (Тахтаджана, Кронквіста, Торна) сямейства двухдольных раслін[2][3]. Згодна сістэмам класіфікацыі APG II (2003) і APG III (2009) — частка сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Група раслін
Кветкі ліпы
Назва
Ліпавыя
Статус назвы
Састарэлы таксанамічны
Лацінская назва
Tiliaceae
Бацькоўскі таксон
Клас Двухдольныя (Magnoliopsida)
Прадстаўнікі
не азначаны

Прадстаўлены дрэвамі, хмызнякамі, рэдка травяністымі раслінамі з простымі, цэльнымі ці лопасцевымі лістамі, з часта ападаючымі прылісткамі. Налічвалася 46 родаў і 450 відаў.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. БСЭ(недаступная спасылка)
  3. Липовые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура правіць

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6