Ubuntu (вымаўляецца «убу́нту»; зулу: ubuntu чалавечнасць) — аперацыйная сістэма, дыстрыбутыў Linux. З'яўляецца адгалінаваннем ад Debian GNU/Linux. Распаўсюджваецца як свабоднае праграмнае забеспячэнне, дадаткова даступны прыватнаўласніцкія праграмы.

Ubuntu
Ubuntu logo.svg
Ubuntu 20.10 Groovy Gorilla Desktop.png
Ubuntu 13.04 з адчыненым меню
Распрацоўшчык Canonical Ltd.
Сямейства АС Linux
Заснавана на Debian[1]
Зыходны код адкрыты
Першы выпуск 20 кастрычніка 2004
Апошняя версія 20.10 (Groovy Gorilla) — 22 кастрычніка 2020
Частата абнаўлення фінальных версій 2 разы ў год (у красавіку і кастрычніку)
Апошняя тэставая версія  — Software Updater
Метад абнаўлення Software Updater
Менеджары пакетаў APT
Падтрымлівае мовы шматмоўны
Падтрымлівае платформы i386, AMD64, PowerPC, ARM, UltraSPARC[2]
Тып ядры модульнае ядро Linux
Інтэрфейс Unity
Ліцэнзія розныя, у асноўным GNU GPL-сумяшчальныя
Стан актыўны
Рэпазітар зыходнага коду code.launchpad.net/ubuntu[3]
Вэб-сайт www.ubuntu.com
www.ubuntu.ru
Commons-logo.svg Ubuntu на Вікісховішчы

Галоўны распрацоўшчык і спонсар праекта — брытанская кампанія Canonical. У цяперашні час праект актыўна развіваецца і падтрымліваецца.

Ubuntu карыстаюцца больш за 40 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, што робіць яго самым папулярным дыстрыбутывам Linux для настольных камп'ютараў. Ён з'яўляецца 4-м у спісе самых папулярных АС для вэб-сервераў. Звычайна новая версія дыстрыбутыва выходзіць кожныя паўгода і падтрымліваецца на працягу паўтарох гадоў абнаўленнямі бяспекі, а версія LTS[4], якая выходзіць раз у 2 гады, падтрымліваецца на працягу 3 гадоў. Серверная версія - на працягу 5 гадоў.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20160823232119/http://www.ubuntu.com/about/about-ubuntu Праверана 23 жніўня 2016.
  2. Платформы UltraSPARC і UltraSPARC T1 падтрымліваюцца толькі ў Server Edition.
  3. (unspecified title) Праверана 7 кастрычніка 2016.
  4. ад англ.: Long Term Support — «доўгатэрміновая падтрымка»

Гл. таксамаПравіць