Windows 95
Windows 95 (кодавае імя Chicago) — графічная шматзадачная аперацыйная сістэма карпарацыі Microsoft. Афіцыйная дата выхаду — 24 жніўня 1995 года.
Windows 95 | |
---|---|
Распрацоўшчык | Microsoft |
Сямейства АС | Windows 9x |
Першы выпуск | 24 жніўня 1995[1] |
Апошняя версія | OEM Service Release 2.5 — 26 лістапада 1997 |
Падтрымлівае мовы | некалькі моў[d] |
Падтрымлівае платформы | x86 |
Тып ядра | маналітнае ядро |
Ліцэнзія | Прапрыетарная ПА |
Стан | Гістарычнае (падтрымка спынена 31 снежня 2001)[2] |
Вэб-сайт | microsoft.com/win… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Windows 95 прызначалася ў асноўным для хатняга і SOHO сегментаў і была гібрыднай — падтрымлівала выкананне 16- і 32-разраднага кода. Навіны інтэрфейсу Windows 95 актыўна выкарыстоўваліся ва ўсіх наступных версіях Windows: менавіта ў ёй з'явіліся такія элементы графічнага інтэрфейсу, як працоўны стол са значкамі, панэль задач і меню «Пуск». Падтрымка Windows 95 спынена 31 снежня 2001 г.
Зноскі
- ↑ Washingtonpost.com: WashTech
- ↑ Windows Life-Cycle Policy(недаступная спасылка). Microsoft (3 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2010. Праверана 6 верасня 2009.
Спасылкі
правіць- GUIdebook: Windows 95 Gallery — Сайт, прысвечаны захаванню графічных інтэрфейсаў карыстальніка
- Справаздача Microsoft HCI о Windows 95