Адкрыць галоўнае меню
Zündapp KS 750
Gespann KS 750.jpg
Выпуск 19411948
Вытворца Zündapp
Тып Матацыкл з калыскай
Рухавік
Тып рухавіка апазітны
2-цыліндравы
4-такны
Аб'ём 745 cm³
Магутнасць 19 кВт (26 к.с.)
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Фотагалерэя на Wikimedia Commons

Zündapp KS 750 — цяжкі армейскі матацыкл, які вырабляўся ў Германіі ў 19411948 гг.

Матацыкл KS750 быў сканструяваны адмыслова для ваенных мэтаў. Выкарыстоўваўся германскай арміяй, звычайна, у складзе разведвальных або асобных матацыклетна-стралковых частак, маглі быць на ўзбраенні ўзводаў кіравання і сувязі штабных рот і батарэй розных воінскіх частак, разведкі, фельдсвязі, палявой жандармерыі. Нараўне з падобнай мадэллю BMW R75 быў адным з характэрных германскіх матацыклаў часоў Другой сусветнай вайны. Каля 70% частак матацыклаў Zündapp KS 750 і BMW R75 былі ўзаемазаменнымі, што вельмі спрашчала пастаўкі войскаў запаснымі часткамі да матацыклаў.

Сілавы агрэгат уяўляў сабой гарызантальны двухцыліндравы рухавік з паветраным астуджэннем і скрынку перадач з чатырма пярэднімі і заднімі перадачамі.

Матацыкл абсталёўваўся каляскай, кола якой мела прывад праз блакаваны дыферэнцыял, тарсіённую падвеску, і тормаз кола ад задняй восі матацыкла. Злева і справа на кузаве мацаваліся сумкі з баепрыпасамі, а ў пярэдняй часткі на спецыяльнай турэлі ўсталёўваліся кулямёты MG-34 або MG-42.

Да 1942 года вырабляўся грамадзянскай прамысловасцю, а ў 1942—1945 гг. — вайсковым ведамствам. Усяго было выпушчана 18.695 матацыклаў Zündapp KS 750 Wehrmachtsgespann[1].

Тэхнічныя характарыстыкіПравіць

Агульныя:

  • Даўжыня: 2385 мм
  • Баявая маса (з каляскай): 0,4 т
  • Вага каляскі: 130 кг
  • Дапушчальная макс. нагрузка: 0,6 т
  • Ёмістасць бака: 23 л
  • Сярэдні расход паліва: 6,5 л/100 км
  • Запас ходу: 300 км

Рухавік:

  • Тып: 2-цыліндравы чатырохтактны з апазітным размяшчэннем цыліндраў
  • Аб'ём: 745 куб. см
  • Ход поршня: 85 мм
  • Магутнасць: 26 к.с./19 кВт
  • Сістэма запальвання: магнета

Хадавыя якасці:

  • Трансмісія: Карданная галоўная перадача з прывадам на кола каляскі
  • Скрынка перадач: 4 хуткасці, 1 паніжальная, 1 задняя
  • Тормазы: Пярэдні — Seilzug, Задні і тормаз каляскі — барабанны з гідраўлічным прывадам
  • Макс. хуткасць 95 км / г.
  • Максімальны вугал пад'ёму: 45 °
  • Максімальная глыбіня броду: 425 мм

Зноскі

  1. http://www.tehnikapobedy.ru/zuks750.htm Цяжкі матацыкл «Цундапп» KS 750

КрыніцыПравіць

  • c. 521, МАТАЦЫКЛЫ: Сусветная энцыклапедыя. - М: АСТ: АСТ М74 Масква, 2005, ISBN 5-17-035499-1.