Аблога Троі
Аблога Троі, Разбурэнне Іліёна (стар.-грэч.: Ἰλίου πέρσις) — старажытнагрэчаская паэма, частка эпічнага цыклу пра падзеі Траянскай вайны. Аўтарства прыпісваецца паэту Арктыну (VIII ст. да н. э.)
Аблога Троі | |
---|---|
Ἰλίου πέρσις | |
| |
Жанр | Эпас |
Аўтар | Арктын |
Мова арыгінала | Старажытнагрэчаская |
Дата напісання | VIII ст. да н. э. |
Цыкл | Эпічны цыкл |
Папярэдні | Малая Іліяда |
Наступны | Вяртанні, Адысея |
Персанажы | Аякс Вялікі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Паэма «Аблога Троі» не дайшла да нашага часу. Захавалася не болей за 10 кароткіх фрагментаў і пераказаў. Найбольш змястоўны належыць Еўтыхію Проклу (II ст. н. э.). Ён прыпісаў аўтарства Арктыну з Мілета, які жыў у VIII ст. да н. э. Сярод навукоўцаў XIX — XX стст. высоўвалася думка, што паэма была складзена пазней, у VII ст. да н. э. Яна складалася з 2 частак і завяршала апісанне падзей Траянскай вайны, але не сам «Эпічны цыкл», куды ўваходзіла. Наступныя паэмы «Вяртанні», «Адысея» і «Тэлегонія» былі прысвечаны лёсу ўдзельнікаў пасля вайны.
Змест правіць
Траянцы спрачаюцца з-за Траянскага каня, пакінутага грэкамі, і вырашаюць прысвяціць яго Афіне ў гонар сваёй перамогі. Пасейдон насылае двух марскіх змеяў, якія забіваюць Лаакоана з сынамі. Эней з паплечнікамі прымае гэта за знак хуткага падзення Троі і пакідае яе.
З наступленнем ночы грэчаскія воіны на чале Менелая і Адысея выходзяць з Траянскага каня, адчыняюць браму грэчаскай арміі, і тая ўрываецца ў горад. Троя палае. Неапталем забівае Прыяма, які хаваецца за алтаром Зеўса. Аякс Малы выцягвае з-за алтара Афіны Касандру, але гэта выклікае абурэнне яго паплечнікаў, і ён сам вымушаны хавацца за алтаром. Менелай і Адысей урываюцца ў дом Дэіфоба і забіваюць яго. Менелай знявечыць цела, а потым забірае Алену Прыгожую. Адысей забівае маленькага сына Гектара, а Неапталем палоніць Андрамаху. Грэкі прыносяць ў ахвяру Паліксену каля магільні Ахіла. Афіна заклікае багоў да помсты грэкам падчас іх вяртання.