Аляксей Яўгенавіч Пятроў

беларускі футбаліст

Аляксей Пятроў (нар. 30 красавіка 1991) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Аляксей Пятроў
Поўнае імя Аляксей Яўгенавіч Пятроў
Нарадзіўся 30 красавіка 1991(1991-04-30)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 20 (2)
2012   Беларусь Хваля (Пінск) 11 (3)
2013   Беларусь Дынама (Брэст) 9 (1)
2013   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 7 (0)
2015—2016 Беларусь Гарадзея 45 (12)
2017 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 5 (0)
2017 Беларусь Ліда 11 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (1)
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў салігорскім «Шахцёры». Спачатку гуляў за дубль, потым стаў трапляць у асноўны склад. Першую палову сезона 2012 правёў у арэндзе ў пінскай «Хвалі», пасля вярнуўся ў Салігорск.

У сакавіку 2013 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Дынама»[2], у жніўні перабраўся ў «Іслач». У першым жа матчы за «Іслач» атрымаў траўму, з-за якой выбыў на месяц, пазней вярнуўся ў аснову. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў «Шахцёр», у сезоне 2014 гуляў пераважна за дубль салігорскага клуба.

З лютага 2015 года трэніраваўся ў складзе «Гарадзеі», і нарэшце ў красавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам[3]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[4]. У сезоне 2016 звычайна выхадзіў на замену ў канцы матча.

Да сезона 2017 рыхтаваўся разам з «Гарадзеяй», але ў сакавіку кантракт па пагадненні бакоў быў разарваны[5], і Пятроў стаў іграком «Іслачы»[6]. Аднак, згуляў за каманду ўсяго ў пяці матчах, і ў ліпені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[7].

У жніўні 2017 года стаў іграком «Ліды»[8]. У студзені 2018 года пакінуў каманду[9].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Aleksey Petrov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Динамо-Брест" пополнило пять игроков (руск.). football.by (27 сакавіка 2013). Праверана 24 красавіка 2024.
  3. Поляков, Макаров и Петров перешли в «Городею» (руск.). by.tribuna.com (10 красавіка 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
  4. "Городея" подписала Артема Гомелько и продлила контракты с семью игроками (руск.). football.by (23 снежня 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
  5. «Городея» рассталась с нападающим Петровым (руск.). by.tribuna.com (27 сакавіка 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
  6. Алексей Петров пополнил ряды "Ислочи" (руск.). football.by (29 сакавіка 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
  7. Петров и Перепечко покинули "Ислочь" (руск.). football.by (5 ліпеня 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
  8. Нападающий Алексей Петров стал игроком "Лиды" (руск.). football.by (24 жніўня 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
  9. "Лида" рассталась с Ходенковым и Петровым (руск.). football.by (13 студзеня 2018). Праверана 24 красавіка 2024.