Бараўскі сельсавет (Лельчыцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Бараўскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Баравое.

Бараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лельчыцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Баравое
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 261
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бароўскі (Бараўскі) сельсавет у складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года з Тонежскага сельсавета Тураўскага раёна ў склад сельсавета перададзена вёска Салагубаў[1]. 17 снежня 1959 года Бароўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя сельсавета разам з тэрыторыяй скасаванага Картыніцкага сельсавета ўвайшла ў новаўтвораны Маркоўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Маркоўскае, вёскі Данілевічы і Салагубаў перададзены Лельчыцкаму сельсавету[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 28 красавіка 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баравое, Маркоўскі сельсавет перайменаваны ў Бараўскі[3]. 30 верасня 2009 года скасавана вёска Калініна[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1629 чалавек[5], з іх 98,5 % — беларусы, 0,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1261 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 красавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).
  4. Решение Лельчицкого районного Совета депутатов от 30 сентября 2009 г. № 22-9 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Лельчицкого района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.