Лельчыцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ле́льчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лельчыцы (не ўваходзіць у склад).

Лельчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лельчыцкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лельчыцы (не ўваходзяць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
1 ліпеня 1965
Дата скасавання 17 снежня 1959
Насельніцтва (2019) 1 399
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак) Лельчыцы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Бараўскога сельсавета перададзены вёскі Данілевічы і Салагубаў, з адміністрацыйнага падпарадкавання Лельчыцкага пассавета — вёскі Чыянне і Чэмернае, у склад Сіманіцкага сельсавета перададзена вёска Дубраўкі, цэнтр сельсавета перанесены з гарадскога пасёлка Лельчыцы ў вёску Дуброва, сельсавет перайменаваны ў Дуброўскі[1].

1 ліпеня 1965 года Лельчыцкі сельсавет утвораны зноў у складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у гарадскім пасёлку Лельчыцы ў складзе населеных пунктаў Буда Лельчыцкая, Лельчыцы, Ліпляны, Пабеднае, Чыянне і Чэмернае, якія ўваходзілі ў склад Дуброўскага сельсавета[2]. 23 кастрычніка 2009 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Жаралец[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 1799 чалавек[4], з іх 96,7 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 1399 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (11005).
  3. Решение Лельчицкого районного Совета депутатов 23 октября 2009 г. № 23-7 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.