Сіманіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Сі́маніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Сіманічы.

Сіманіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лельчыцкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сіманічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 847
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2356
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Лельчыцкага сельсавета перададзена вёска Дубраўкі[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1094 чалавекі[2], з іх 97,8 % — беларусы, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 847 чалавек[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.