Кіш (востраў)

(Пасля перасылкі з Востраў Кіш)

Кіш (перс.: کيش‎) — востраў у Персідскім заліве. Уваходзіць у склад Ірана. Плошча — 91,5 км². Насельніцтва (2016 г.) — 39 853 чалавек.

Кіш
перс. کيش‎ ‏
Характарыстыкі
Плошча91,5 км²
Насельніцтва39 853 чал.
Шчыльнасць насельніцтва435,55 чал./км²
Размяшчэнне
26°32′ пн. ш. 53°58′ у. д.HGЯO
АкваторыяПерсідскі заліў
Краіна
Кіш (востраў) (Іран)
Кіш
Кіш
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Кіш знаходзіцца на поўначы Персідскага заліва за 16,36 км ад паўднёвага ўзбярэжжа Ірана, за 1036,6 км ад Тэгерана і 3733,44 км ад Мінска. Мае мацерыковае паходжанне. Складзены асадкавымі пародамі, пераважна вапнякамі. Паверхня раўнінная. Найвышэйшы пункт — 45 м.

Клімат субтрапічны засушлівы. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — каля 145 мм, аднак улетку вільготнасць паветра дасягае 60 %. Сярэднегадавая тэмпература 26,6° C.

Гісторыя правіць

Кіш здаўна быў вядомы здабычай высакаякаснага жэмчугу. У сярэднявеччы яго насельніцтва дасягала 40 тыс. чал. Але ў XIV ст. адбыўся заняпад мясцовай эканомікі.

Кіш стаў вядомы ў 1960-ыя гг., калі апошні іранскі шах пабудаваў на ім прыватны курорт з казіно. Пасля Ісламскай рэвалюцыі ён апынуўся закінутым і зноў адроджаны толькі ў 1990-ыя гг. Эканамічнаму развіццю спрыяе тое, што Кіш уяўляе сабою свабодную эканамічную зону. У 2009 г. аб’ём знешняга гандлю дасягнуў 9,2 млрд долараў ЗША.

Турызм правіць

Турызм — найважнейшая галіна эканомікі Кіша. Востраў прыцягвае наведвальнікаў пясчанымі пляжамі, багатай прыродай навакольнага каралавага рыфа, яхтынгам. Для абслугоўвання турыстаў пабудаваны сучасныя гасцініцы і дэльфінарый. На Кішы дзейнічаюць аэрапорт і паромная сувязь.

Спасылкі правіць