Рысіры (яп.: 利尻島) — востраў у Японскім моры каля паўночна-заходняга ўзбярэжжа вострава Хакайда. Тэрыторыя — 183 км². Насельніцтва (2013 г.) — 5102 чал.

Рысіры
яп. 利尻島
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча183 км²
Насельніцтва5 102 чал.
Шчыльнасць насельніцтва27,88 чал./км²
Размяшчэнне
45°11′ пн. ш. 141°15′ у. д.HGЯO
АкваторыяЯпонскае мора
Краіна
Рысіры (Японія)
Рысіры
Рысіры
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і прырода правіць

Востраў Рысіры месціцца ў 14,6 км на паўднёвы ўсход ад суседняга вострава Рэбун і ў 19,7 км на захад ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа Хакайда. Даўжыня — 18,2 км, шырыня — 13,9 км.

Рысіры мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральную частку вострава займае вулкан Рысіры (1721 м), які з-за знешняга падабенства на Фудзіяму часцяком называюць Рысіры-Фудзі. Нездарма, на мове айнаў назва вострава азначае «высокае месца». З адгор’яў вулкана сцякаюць рака і некалькі ручаёў, ля яго падножжа ёсць два невялікія возеры.

На ўзбярэжжы вострава захаваліся лясы. Ён уваходзіць у склад нацыянальнага парка Рысіры — Рэбун — Сарабецу.

Турызм правіць

Турызм з’яўляецца асновай эканомікі Рысіры. Вандроўнікі прыязджаюць пераважна ў летні сезон для азнаямлення з мясцовай прыродай і наведвання вяршыні вулкана Рысіры. На поўначы вострава знаходзіцца аэрапорт і марскі порт Асідамары, дзе дзейнічаюць паромныя пераправы на Рэбун і Хакайда.

Спасылкі правіць