Вікіпедыя : Праект:Навіны/Архіў/2016
Ва ўзросце 53 гадоў памёр вядомы брытанскі эстрадны спявак Джордж Майкл . (25 снежня)
Самалёт Ту-154 Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі пацярпеў катастрофу пасля ўзлёту з аэрапорта Сочы . (25 снежня)
У выніку тэракту на калядным кірмашы ў Берліне (руск.) ( бел. загінулі прынамсі 12 чалавек , каля 50 атрымалі раненні. (19 снежня)
У Анкары забіты (руск.) ( бел. пасол Расіі ў Турцыі (руск.) ( бел. Андрэй Карлаў . (19 снежня)
Памёр беларускі журналіст, пісьменнік і даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў Леанід Маракоў . (17 снежня)
Запушчана еўрапейская спадарожнікавая навігацыйная сістэма Галілеа . (15 снежня)
Падчас баявых дзеянняў улады Сірыі страцілі (руск.) ( бел. Пальміру і вярнулі кантроль (руск.) ( бел. над горадам Халеб .
Новым прэм’ер-міністрам Італіі прызначаны Паала Джэнцілоні . (12 снежня)
Уведзены ў эксплуатацыю самы доўгі ў свеце чыгуначны тунэль — Гатардскі базісны тунэль . (11 снежня)
Дональд Трамп стаў чалавекам года паводле версіі часопіса Time (руск.) ( бел. . (7 снежня)
Прэм'ер-міністр Італіі (англ.) ( бел. Матэа Рэнцы прызнаў паражэнне на канстытуцыйным рэферэндуме і абвясціў пра сваю адстаўку (5 снежня)
Народ Гамбіі змяніў мірным шляхам (руск.) ( бел. кіраўніка дзяржавы ўпершыню за апошнія 22 гады. (1 снежня)
Магнус Карлсен абараніў тытул чэмпіёна свету (руск.) ( бел. па шахматах , перамогшы прэтэндэнта Сяргея Каракіна ў тай-брэйку. (30 лістапада)
Пасля смерці Пхуміпона Адульядэта новым каралём Тайланда (руск.) ( бел. быў абвешчаны Маха Вачыралангкорн . (29 лістапада)
У небе над Калумбіяй разбіўся самалёт (руск.) ( бел. з футбольнай камандай «Шапекаэнсі» (руск.) ( бел. на борце. (29 лістапада)
Ва ўзросце 90 гадоў памёр рэвалюцыянер і былы Прэзідэнт Кубы (англ.) ( бел. Фідэль Кастра . (25 лістапада)
Дональд Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША . (8 лістапада)
Першым лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Якуб Лапатка за пераклад карэла-фінскага эпасу «Калевала ». (25 кастрычніка)
Лаўрэатамі прэміі імя Францішка Багушэвіча сталі гісторыкі Святлана Марозава і Дзяніс Лісейчыкаў . (25 кастрычніка)
Лаўрэатам прэміі Алеся Адамовіча стаў Уладзімір Арлоў за кнігу «Імёны Свабоды». (25 кастрычніка)
Беларусь выбрана месцам правядзення Еўрапейскіх гульняў 2019 года . (21 кастрычніка)
Спускальны модуль «Скіяпарэлі » місіі «Экзамарс » разбіўся пры спробе сесці на Марс , а «Трэйс Гас Орбітэр » стаў штучным спадарожнікам Чырвонай планеты. (19 кастрычніка)
Былы прэм’ер-міністр Партугаліі Антоніу Гутэрыш абраны на пасаду Генеральнага сакратара ААН . (13 кастрычніка)
Памёр кароль Тайланда Пхуміпон Адульядэт . (13 кастрычніка)
Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджана Бобу Дылану за стварэнне новай паэтычнай мовы ў вялікай амерыканскай песеннай традыцыі. (13 кастрычніка)
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Макс Шчур за кнігу «Завяршыць гештальт». (12 кастрычніка)
Лаўрэатамі Прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля сталі Олівер Харт і Бенгт Хольмстрэм за ўнёсак у тэорыю кантрактаў. (10 кастрычніка)
Нобелеўская прэмія міру прысуджана прэзідэнту Калумбіі Хуану Мануэлю Сантасу за высілкі па спыненні ў краіне больш як паўвекавой грамадзянскай вайны . (7 кастрычніка)
Нобелеўская прэмія па хіміі прысуджана Жан-П’еру Саважу , Фрэйзеру Стодарту і Бернарду Ферынгу за распрацоўку і сінтэз малекулярных машын . (5 кастрычніка)
Нобелеўская прэмія па фізіцы прысуджана Данкану Холдэйну , Джону Майклу Костэрліцу і Дэвіду Таўлесу за тэарэтычныя адкрыцці тапалагічных фазавых пераходаў і тапалагічных фаз рэчыва . (4 кастрычніка)
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне прысуджана японскаму біёлагу Ёсіноры Асумі за даследаванні механізмаў аўтафагіі . (3 кастрычніка)
Упершыню на пасаду прэзідэнта Эстоніі выбрана (англ.) ( бел. жанчына — Керсці Кальюлайд . (3 кастрычніка)
Еўрапейскае касмічнае агенцтва правяло кіраванае сутыкненне касмічнага апарата «Разета» з каметай Чурумава — Герасіменка . (30 верасня)
Памёр былы Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс , выхадзец з Беларусі . (28 верасня)
У Кітаі запрацаваў найбуйнейшы ў свеце радыётэлескоп FAST . (25 верасня)
Завяршылася 68-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Эмі» ; лепшым камедыйным серыялам названы «Віцэ-прэзідэнт », лепшым драматычным — «Гульня тронаў ». (18 верасня)
Памёр беларускі навуковец і грамадскі дзеяч Юрый Хадыка . (11 верасня)
Цырымонія адкрыцця летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 . Беларускі спартыўны функцыянер , насуперак забароне МПК , пранёс сцяг Расіі , дыскваліфікаванай за допінг . (7 верасня)
Маці Тэрэза прылічана Каталіцкай царквой да ліку святых . (4 верасня)
Памёр прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў , які кіраваў краінай больш за 26 гадоў. (2 верасня)
У выніку землетрасення ў Італіі загінулі прынамсі 250 чалавек, больш за 350 паранены. (24 жніўня)
Завершаны XXXI летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра . (22 жніўня)
У паводцы ў Рэспубліцы Македонія загінуў 21 чалавек. (7 жніўня)
У Рыа-дэ-Жанэйра пачаліся XXXI летнія Алімпійскія гульні . (6 жніўня)
Памёр беларускі пісьменнік Іван Пташнікаў . (28 ліпеня)
У Мюнхене ў выніку масавых забойстваў загінулі 9 чалавек і яшчэ 32 паранена. (22 ліпеня)
У Кіеве ў выніку выбуху ў аўто загінуў вядомы журналіст Павел Шарамет . (20 ліпеня)
Турэцкія ваенныя спрабавалі здзейсніць дзяржаўны пераварот . (15 ліпеня)
У Ніцы на святкаванні Дня ўзяцця Бастыліі здзейснены тэрарыстычны акт . (14 ліпеня)
Тэрэза Мэй стала новым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі . (13 ліпеня)
Ахвярамі сутыкнення цягнікоў у Андрыі (Італія ) сталі прынамсі 25 чалавек. (12 ліпеня)
Пераможцамі Уімблдонскага турніру ў адзіночных разрадах сталі брытанец Эндзі Марэй і амерыканка Серэна Уільямс . (10 ліпеня)
У фінале Еўра-2016 у дадатковы час з лікам 1:0 зборная Партугаліі перамагла зборную Францыі . (10 ліпеня)
Адбыўся Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2016 у Амстэрдаме . (6—10 ліпеня)
Аўтаматычная міжпланетная станцыя «Юнона» выйшла на арбіту Юпітэра . (5 ліпеня)
У выніку двайнога тэракта ў Багдадзе загінулі 292 чалавекі. (3 ліпеня)
У Беларусі адбылася дэнамінацыя нацыянальнай валюты . (1 ліпеня)
У стамбульскім аэрапорце імя Атацюрка адбыўся тэракт , 43 чалавекі загінулі. (28 чэрвеня)
Памерлі беларускія акцёр Расціслаў Янкоўскі і кампазітар Сяргей Картэс . (26 чэрвеня)
Зборная Чылі па футболе другі раз запар стала чэмпіёнам Амерыкі, абгуляўшы ў фінале зборную Аргенціны . (26 чэрвеня)
Грамадзяне Вялікабрытаніі прагаласавалі за выхад краіны з Еўрасаюза . (23 чэрвеня)
Масавае забойства ў гей-клубе ў Арланда стала найбуйнейшым па колькасці ахвяр у гісторыі ЗША з моманту тэрактаў 11 верасня 2001 года . (12 чэрвеня)