Вікіпедыя : Праект:Навіны/Архіў/2019
Тэрарыстычны акт адбыўся ў сталіцы Самалі Магадзіша . (28 снежня)
Кольцападобнае сонечнае зацьменне назіралася на Аравійскім паўвостраве , у Індыі і Інданезіі . (26 снежня)
Памерла расійская актрыса і рэжысёр Галіна Волчак . (26 снежня)
Найлепшым футбалістам года Беларусі прызнаны паўабаронца ФК БАТЭ Ігар Стасевіч . (26 снежня)
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласавала за імпічмент 45-га Прэзідэнта краіны Дональда Трампа . (18 снежня)
Былога прэзідэнта Пакістана Первеза Мушарафа завочна прысудзілі да смяротнага пакарання. (17 снежня)
Жыхары в. Бугенвіль на рэферэндуме прагаласавалі за абвяшчэнне незалежнасці. (7 снежня)
32-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі прайшла ў Берліне . Найлепшым еўрапейскім фільмам прызнана карціна «Фаварытка ». (7 снежня)
У Чэрвені знесены дом Кудзіна , помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя . (3 снежня)
Урсула фон дэр Ляен заступіла на пасаду старшыні Еўрапейкай камісіі . (1 снежня)
Памёр беларускі драматург і сцэнарыст Анатоль Дзялендзік . (29 лістапада)
ФК «Дынама-Брэст» першынстваваў у чэмпіянаце Беларусі па футболе . (24 лістапада)
Адбылося перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні . (22 лістапада)
Затрыманыя ў ходзе леташняга інцыдэнту ў Керчанскім праліве ваенныя караблі Расія вяртае Украіне . (18 лістапада)
Прайшлі парламенцкія выбары ў Беларусі . (17 лістапада)
Для паломнікаў-сікхаў , якія накіроўваюцца з Індыі ў Пакістан , адкрыты Картарпурскі калідор . (12 лістапада)
Эва Маралес падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта Балівіі на фоне пратэстаў. (10 лістапада)
Завяршыўся 26-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» . (8 лістапада)
Жан-Поль Дзюбуа ўдастоены галоўнай літаратурнай узнагароды Францыі — Ганкураўскай прэміі , за раман «Не ўсе ў свеце жывуць аднолькава». (4 лістапада)
Скончыўся Перапіс насельніцтва Беларусі . (30 кастрычніка)
Палата Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прызнала генацыд армян у Асманскай імперыі . (30 кастрычніка)
У сірыйскай правінцыі Ідліб у выніку аперацыі амерыканскіх вайскоўцаў загінуў Абу Бакр аль-Багдадзі — лiдар тэрарыстычнай групоўкi «Ісламская дзяржава ». (26 кастрычніка)
Прэзідэнты Расіі і Турцыі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, які згарнуў турэцкую ваенную аперацыю ў Сірыі . (22 кастрычніка)
Тайфун «Хагібіс» абрынуўся на Японію . (12 кастрычніка)
Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стаў Абій Ахмед Алі , прэм’ер-міністр Эфіопіі . (11 кастрычніка)
Нацыянальная асамблея Кубы абрала прэзідэнтам краіны Мігеля Дыяса-Канеля . (10 кастрычніка)
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па літаратуры сталі Вольга Такарчук і Петэр Гандке . (10 кастрычніка)
У Вільні завяршыўся VIII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі . (29 верасня)
Памёр Жак Шырак , былы прэзідэнт Францыі . (26 верасня)
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Ілля Сін за кнігу «Libido». (25 верасня)
Узбуджана расследаванне па справе аб імпічменце супраць Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа . (24 верасня)
Аргенцінец Ліянель Месі прызнаны найлепшым футбалістам года па версіі FIFA . (23 верасня)
Атакі на НПЗ Абкайк і Хурайс у Саудаўскай Аравіі . (14 верасня)
Навуковец Альберт Разін здзейсніў акт самаспалення ў абарону ўдмурцкай мовы . (10 верасня)
Амерыканскі фільм «Джокер » рэжысёра Тода Філіпса ўзнагароджаны «Залатым львом » 76-га Венецыянскага кінафестывалю . (7 верасня)
Паміж Украінай і Расіяй праведзены абмен вязнямі. Сярод вызваленых украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў . (7 верасня)
Памёр Роберт Мугабэ , былы прэзідэнт Зімбабвэ . (6 верасня)
Ураган «Дорыян » (на выяве ) абрынуўся на Багамскія астравы . (2 верасня)
Аляксей Ганчарук абраны на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны . (29 жніўня)
Памёр беларускі літаратуразнавец і пісьменнік Пятро Васючэнка . (25 жніўня)
Памерлі беларускі пісьменнік Леанід Дайнека , акцёр, дыктар радыё і тэатральны педагог Ілья Курган . (21 жніўня)
Авіяцыйнае здарэнне з A321 пад Жукоўскім у Расіі . (15 жніўня)
Былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева затрымалі пасля двух дзён штурму яго рэзідэнцыі. (8 жніўня)
Парламент Індыі адобрыў рашэнне ўрада краіны аб адмене асаблівага статусу штата Джаму і Кашмір і падзеле яго на дзве тэрыторыі. (6 жніўня)
Масавае забойства ў горадзе Эль-Паса ў амерыканскім штаце Тэхас ля мяжы з Мексікай . (3 жніўня)
Спыніў дзеянне Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці паміж ЗША і Расіяй . (2 жніўня)
Памерла беларуская кампазітар Ганна Іванаўна Кароткіна . (30 ліпеня)
Памёр Прэзідэнт Туніса Беджы Каід Эс-Себсі . (25 ліпеня)
Барыс Джонсан змяніў Тэрэзу Мэй на пасадзе Прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі . (24 ліпеня)
АМС «Чандраян-2 » з першым індыйскім месяцаходам на борце стартавала да Месяца . (22 ліпеня)
На Беласточчыне прайшоў апошні канцэрт Фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча » . (20 ліпеня)
Гітанас Наўседа заступіў на пасаду прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі . (12 ліпеня)
Памёр народны мастак Беларусі Віктар Грамыка . (10 ліпеня)
Поўнае сонечнае зацьменне назіралася ў Чылі , Аргенціне , а таксама ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна . (2 ліпеня)
Пажар на расійскай атамнай глыбакаводнай станцыі АС-31 у Баранцавым моры прывёў да гібелі людзей. (1 ліпеня)
У Мінску завяршыліся II Еўрапейскія гульні . (30 чэрвеня)
Масавая дэманстрацыя з патрабаваннем адстаўкі прэм’ер-міністра Чэхіі Андрая Бабіша адбылася ў Празе . (23 чэрвеня)
Памёр былы прэзідэнт Егіпта Мухамед Мурсі . (17 чэрвеня)
Баскетбалісты «Таронта Рэптарс» у фінале НБА атрымалі перамогу ў серыі з «Голдэн Стэйт Уорыярз» . (13 чэрвеня)
Прызначаны новыя міністр унутраных спраў і міністр аховы здароўя Беларусі . (11 чэрвеня)
Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч падаў у адстаўку. (10 чэрвеня)
На прэзідэнцкіх выбарах у Казахстане атрымаў перамогу Касым-Жамарт Такаеў . (9 чэрвеня)
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй сышла ў адстаўку з пасады кіраўніка Кансерватыўнай партыі . (7 чэрвеня)
Памёр былы прэзідэнт УЕФА Ленарт Юхансан . (4 чэрвеня)
Парламент Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру Себасцьяну Курцу на фоне ўрадавага крызісу. (27 мая)
83-ы чэмпіянат свету па хакеі завяршыўся перамогай зборнай Фінляндыі . (26 мая)
У матчы за Кубак Беларусі па футболе «Шахцёр» (Салігорск) атрымаў перамогу над «Віцебскам» . (26 мая)
Паўднёвакарэйскі фільм «Паразіты » рэжысёра Пон Джун Хо ўзнагароджаны «Залатой пальмавай галінай » 72-га Канскага кінафестывалю . (25 мая)
Парэшткі 1214 вязняў Брэсцкага гета перапахавалі на Паўночных могілках пад Брэстам. (22 мая)
Адбылася цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага . (20 мая)
Прадстаўнік Нідэрландаў Дункан Лоўрэнс атрымаў перамогу на конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «Arcade» . (18 мая)
На 103-м годзе жыцця памёр амерыканскі архітэктар Бэй Юймін . (15 мая)
Аляксандр Лукашэнка загадаў пабудаваць Нацыянальны выставачны цэнтар да 2021 году. Пляцоўкай для будаўніцтва вызначанае поле на ўсходнім ускрайку ўрочышча Курапаты (14 траўня) .
Карціна Клода Манэ з серыі «Стагі сена» была прададзеная на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за рэкордныя 110,7 мільёна долараў. (14 мая)
У Бруселі прайшоў юбілейны саміт «Усходняга партнёрства» , адбыліся імпрэзы ў гонар 10-годдзя праграмы Еўрасаюза . (13-14 мая)
Адбылася катастрофа лайнера SSJ 100 у аэрапорце Шарамеццева , 41 чалавек загінуў. (5 мая)
У Нацыянальным аэрапорце Мінск адкрылі другую ўзлётна-пасадачную паласу. (3 мая)
Прайшла цырымонія інтранізацыі новага імператара Японіі Нарухіта , напярэдадні яго бацька Акіхіта адрокся ад трона. (1 мая)
Беларуская служба Радыё «Свабода» пакінула радыёхвалі і цалкам пераключылася на іншыя каналы. (30 красавіка)
Уладзімір Пуцін вызваліў Міхаіла Бабіча ад абавязкаў Пасла Расіі ў Беларусі . (30 красавіка)
Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб выключным выкарыстанні ўкраінскай мовы ва ўсіх сферах дзяржаўнага жыцця. (25 красавіка)
Аляксандр Лукашэнка звольніў Андрэя Уцюрына з пасады намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь . (24 красавіка)
На прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне перамог Уладзімір Зяленскі . (21 красавіка)
Памёр беларускі паэт Мар'ян Дукса . (19 красавіка)
Зацверджаны герб і сцяг Магілёўскага раёна . (18 красавіка)
Моцны пажар здарыўся ў саборы Парыжскай Божай Маці . (15 красавіка)
Інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж затрыманы паліцыяй Лондана . (11 красавіка)
Армія Судана здзейсніла ў краіне пераварот, прэзідэнт Амар аль-Башыр адхілены ад улады. (11 красавіка)
Памёр беларускі акцёр і тэатральны педагог Уладзімір Курган . (7 красавіка)
Памёр кінарэжысёр і сцэнарыст, Народны артыст СССР Георгій Данелія . (4 красавіка)
У Курапатах улады дэмантавалі і вывезлі частку крыжоў, шэраг актывістаў затрымала міліцыя, вакол мемарыяла пачалі ставіць агароджу. (4 красавіка)
Прэзідэнт Алжыра Абдэль Азіз Бутэфліка падаў у адстаўку пасля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў. (2 красавіка)
У першым туры прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне найбольшую колькасць галасоў атрымалі Уладзімір Зяленскі і Пётр Парашэнка . (31 сакавіка)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасад старшыню Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага , намесніка прэм'ер-міністра Міхаіла Русага і міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца . (27 сакавіка)
Каложскі парк у Гродне стаў цэнтральнай пляцоўкай святкавання 101-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі . (23 сакавіка)
Памёр былы галоўны архітэктар Мінска Юрый Грыгор’еў . (21 сакавіка)
Суд ААН у Гаазе прысудзіў былога лідара баснійскіх сербаў Радавана Караджыча да пажыццёвага зняволення. (20 сакавіка)
Парламент Казахстана прыняў папраўкі ў Канстытуцыю аб перайменаванні сталіцы краіны Астаны ў Нур-Султан у гонар Н. Назарбаева . (20 сакавіка)
Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў склаў свае паўнамоцтвы. (19 сакавіка)
Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы заявіў аб пераглядзе ацэнак дзеянняў Рамуальда Райса «Бурага» , датычнага да масавага забойства беларусаў Падляшша ў 1946 годзе. (11 сакавіка)
Адзначаны новы для Беларусі від птушак — палярная чайка . (9 сакавіка)
Суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў галоўнага рэдактара партала TUT.BY Марыну Золатаву да буйнога штрафу па «справе БелТА» . (4 сакавіка)
Беларускі рок-музыкант Лявон Вольскі прэзентаваў у Мінску альбом «Гравітацыя » . (2 сакавіка)
У матчы за Суперкубак Беларусі па футболе «Дынама-Брэст» атрымала перамогу над БАТЭ . (2 сакавіка)
Памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Жарэс Алфёраў . (1 сакавіка)
Гарадскі пасёлак Баравуха ўключаны ў склад Наваполацка . (22 лютага)
Мінскі гарадскі суд прыгаварыў акадэміка Аляксандра Бялецкага да 7,5 гадоў пазбаўлення волі за атрыманне хабару . (15 лютага)
У выніку нападу на школу ў Стоўбцах два чалавекі загінулі і два паранены. (11 лютага)
Памёр беларускі гісторык Міхаіл Касцюк . (5 лютага)
Памёр беларускі перакладчык Васіль Сёмуха . (3 лютага)
У Мінску завяршыўся Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні . (27 студеня)
Памёр французскі кампазітар Мішэль Легран . (26 студеня)
Старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Хуан Гуайдо абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны, каб спыніць узурпацыю ўлады Нікаласам Мадура . (23 студеня)
Мэр Гданьска Павел Адамовіч памёр ад ран, нанесеных забойцам. (14 студеня)
Парламентарыі Рэспублікі Македонія адобрылі ўнясенне паправак у Канстытуцыю, якімі прадугледжана змяненне назвы краіны на Рэспубліку Паўночная Македонія. (11 студзеня)
У Габоне адбылася спроба ваеннага перавароту . (7 студзеня)
Сусветны Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей I уручыў мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Епіфанію Томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны . (6 студзеня)
Цэнтральнаму чыгуначнаму вакзалу ў Варшаве прысвоена імя кампазітара Станіслава Манюшкі . (5 студзеня)
Кітайскі касмічны апарат «Чан’э-4 » упершыню сеў на цёмным баку Месяца . (3 студзеня)