Дзень Святога Іштвана

Дзень Святога Іштвана — асноўнае дзяржаўнае свята Венгрыі. 20 жніўня 1000 года, Іштван I Святы быў каранаваны на венгерскі прастол, стаўшы, такім чынам, першым каралём Венгрыі. У часы кіравання Іштвана I (1000—1038) венгры прынялі хрысціянства, племянны падзел краіны быў заменены адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі акругамі (каралеўскімі камітатамі). У 1083 годзе Іштван I быў кананізаваны, а Папа Рымскі Рыгор VII абвясціў 20 жніўня святочным днём. Хоць гэта свята ў Венгрыі ва ўсе часы было вельмі папулярным, у гісторыі дзяржавы здараліся перыяды, калі яно было забаронена. Так, напрыклад, свята не адзначалася падчас прыгнечання Венгерскага паўстання ў 1848—1849 гадах, а таксама ў той час, калі Венгрыя была часткай сацыялістычнага лагера. Свята было зноў прызнаны дзяржаўным толькі ў 1991 годзе. Гэты дзень традыцыйна адзначаецца масавымі гуляннямі, разнастайнымі фестывалямі, феерверкамі і тэатралізаванымі паказамі на тэму нацыянальнай гісторыі з абавязковымі чардашам і гуляшом.

Помнік святому Іштвану каля Рыбацкага бастыёна ў Будзе

Спасылкі правіць