Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — трэці (пасля Вышэйшай і Першай ліг) дывізіён чэмпіянату Беларусі па футболе.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/9/93/%D0%94%D1%80%D1%83%D0%B3%D0%B0%D1%8F_%D0%BB%D1%96%D0%B3%D0%B0_%D1%87%D1%8D%D0%BC%D0%BF%D1%96%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D1%82%D1%83_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.png/250px-%D0%94%D1%80%D1%83%D0%B3%D0%B0%D1%8F_%D0%BB%D1%96%D0%B3%D0%B0_%D1%87%D1%8D%D0%BC%D0%BF%D1%96%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D1%82%D1%83_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.png)
Спаборніцтва
правіцьУ Другой лізе каманды вядуць барацьбу за выхад у Першую лігу. У сезоне 2014 фармат Другой лігі быў зменены ў выніку пашырэння лігі з 13 да 24 клубаў. Чэмпіянат стаў двухэтапным: на першым клубы праводзяць двухкругавы турнір, пасля чаго па чатыры найлепшыя каманды складаюць «фінальную групу». Пры гэтым набраныя на групавым этапе ачкі захоўваюцца, а каманды групы «А» гуляюць толькі з камандамі групы «Б». Тры прызёры атрымліваюць права выступаць у наступным сезоне ў Першай лізе. Каманды, якія занялі ніжэйшыя месцы на першым этапе, гуляюць паміж сабой па два стыкавых матчы па схеме А5 — Б5 і вызначаць выніковыя месцы ў турнірнай табліцы з дзявятага і ніжэй.
У 2016 годзе, з-за скарачэння колькасці ўдзельнікаў, чэмпіянат зноў перайшоў на звычайную сістэму ў два кругі. У 2020 годзе Другая ліга вярнулася да схемы з дзвюма групамі і фінальным турнірам, толькі ў фінале прымалі ўдзел 6 каманд.
У 2021 годзе адбылося істотнае змяненне фармату турніру, Другая ліга была аб’яднана з чэмпіянатамі абласцей, якія сталі фактычна папярэднім раўндам да агульнарэспубліканскага фінальнага этапу, пераможцы якога вызначаліся праз плэй-оф.
Пераможцы
правіцьКрыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Другая ліга на сайце АБФФ (бел.)