Дэцыметровыя хвалі
Дэцыметро́выя хва́лі (ДМХ) — радыёхвалі з даўжынёй хвалі ад 10 см да 1 м, што адпавядае частотам ад 300 МГц да 3 ГГц (ультравысокія частоты, УВЧ).
Ужыванне правіць
Дэцыметровыя хвалі распаўсюджваюцца практычна ў межах прамой бачнасці, таму выкарыстоўваюцца ў радыёрэлейнай сувязі, радыёлакацыі, тэлевяшчанні і ў сотавай сувязі. Дэцыметровыя хвалі слаба паглынаюцца пры мінанні праз зямную атмасферу, таму ўжываюцца для сувязі з касмічнымі аб’ектамі. Для зямной сувязі выкарыстоўваюцца дэцыметровыя хвалі, якія распаўсюджваюцца за кошт рассейвання на неаднастайнасцях трапасферы.
Гл. таксама правіць
Літаратура правіць
- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэцыметровыя хвалі