Закі Нуры
Закі Нуры, поўнае імя Закій Шарафутдзінавіч Нутурдзінаў (татар.: Зәки Нури; 24 снежня 1921, в. Татарскія Цюкі, цяпер Буінскага раёна Татарстану — 18 лютага 1984) — татарскі паэт.
Закі Нуры | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 снежня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1984 (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Лубянскі лясны тэхнікум (1941), працаваў па атрыманай спецыяльнасці на Далёкім Усходзе і ў Чувашыі. У маі 1941 года прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў артылерыстам наводчыкам, у пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на заходняй мяжы СССР. Трапіў у акружэнне, удзельнічаў у арганізацыі партызанскага руху. У атрадзе Канстанціна Заслонова быў падрыўніком, затым начальнікам разведкі. Пасля вызвалення Беларусі Закі Нуры працаваў у Оршы намеснікам старшыні гарвыканкама (1944—1946).
Па вайне вярнуўся ў Татарыю, працаваў па даваеннай спецыяльнасці — кіраваў лесабазай і леспрамгасам. Член КПСС з 1948 года. У 1949 годзе перайшоў на журналісцкую і літаратурную працу. Працаваў намеснікам рэдактара рэспубліканскай маладзёжнай газеты ў Казані, загадчыкам рэдакцыяй юнацка-дзіцячай літаратуры Таткнігавыдата, галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Казан утлары». У 1957—1968 адказны сакратар, у 1971—1974 старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Татарыі, у 1971—1975 адзін з сакратароў праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. Заўсёды вылучаўся актыўнай грамадскай пазіцыяй, дэпутат і член Прэзідыума Вярхоўнага Савета ТАССР 7—8-га скліканняў, член Казанскага гарадскога камітэта КПСС.
Пасля смерці Закі Нуры, дакументы паэта ў 1997 г. былі перададзены яго ўдавой на захоўванне ў ЦДА ГПД Рэспублікі Татарстан.
Творчасць правіць
Дэбютаваў вершамі ў 1937 годзе (газета «Яшь ленинчы») падчас вучобы ў Лубянскім лясным тэхнікуме. Паэзія Закі Нуры шматгранная — патрыятычныя вершы, любоўная лірыка, гумар, творы для дзяцей. Шмат вершаў прысвечана вайне і людзям на вайне: паэмы «Дарога славы» (1949) і «Узыходжанне» (1956), зборнікі вершаў «Мы жывём на Волзе» (1951, руск. перакл. 1956), «Шчырая размова» (1955), «Поглядам прамым» (1963), «Гады і дарогі» (1971) і інш. Аўтар зборніка апавяданняў пра партызанскую вайну «І мёртвыя помсцілі» (1962). На многія вершы Закі Нуры напісаны песні. Творы перакладзены на многія мовы.
Пераклаў на татарскую мову вершы ўкраінскіх, узбекскіх, якуцкіх і літоўскіх паэтаў, творы Н. А. Някрасава, У. У. Маякоўскага і інш.
Узнагароды правіць
- ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- ордэн «Знак Пашаны»
- ордэн Дружбы народаў
- медалі.
- Заслужаны работнік культуры РСФСР (1983)
Да 30-годдзя Перамогі Закі Нуры нададзена званне Ганаровага грамадзяніна Оршы.
Творы правіць
- Гашыйклар җырлый. — Казан, 1960;
- Бу безнең китап. — Казан, 1967;
- Разговор с подснежником. — М., 1967 (руск. перакл.)
- Улыбка. — М., 1969;
- Весёлая книга. — Каз., 1973.
Крыніцы правіць
Літаратура правіць
- История татарской советской литературы. — М., 1965;
- Гиниятуллина А. К. Писатели Советского Татарстана: Биобиблиографич. справочник. — Каз., 1970.