Замрый (іўр.: זמרי) — 5-ы цар Ізраільскага царства. Быў военачальнікам паловы калясніц ізраільскага цара Ілы, якога забіў і заняў царскі сталец. Валадарыў толькі адзін тыдзень. Калі ізраільскае войска, якое вяло аблогу філістымскага горада Гавафон, даведалася пра забойства Замрыем цара Ілы, царом ізраільскім быў абраны военачальнік Амрый. Ізраільскае войска аблажыла Замрыя ў сталічнай Фірцы; бачачы бязвыхаднасць свайго становішча, ён спаліў сябе ў царскім палацы[1].

Замрый
Нараджэнне X стагоддзе да н.э.
Смерць 885 да н.э. ці 873 да н.э.
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 146. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Літаратура правіць