«Кніжны воз» — аўдыёпраект, папулярная мабільная праграма, чыталка дзіцячых аўдыёкніг (прафесійна агучаныя кнігі на беларускай мове для дзяцей і падлеткаў)[1][2][3][4]. Памер — 28,9 мб. Стваральнік — Міхась Бутылін, сузаснавальнік праекта агучкі — Крысціна Дробыш[5]. Працуе з 18 кастрычніка 2020 года. Даступна ў App Store і Google Play[6].

Кніжны воз
Тып мабільны дадатак, аўдыякнігі
Распрацоўшчык Міхась Бутылін
Аперацыйная сістэма Android 5.0+ (Lollipop, API 21); Windows XP, Vista, 7, 8, 8.1, Windows 10
Мовы інтэрфейсу беларуская
Першы выпуск 18 кастрычніка 2020 г.
Апошняя версія 1.0.4 (27 жніўня 2021 г.)
Стан актыўны
Сайт knizhnyvoz.com/app/

Змест правіць

Мабільная праграма «Кніжны воз» з’яўляецца платформай, на якой размяшчаюцца прафесійна агучаныя кнігі для дзяцей і падлеткаў на беларускай мове. Праграма дазваляе бясплатна слухаць аўдыякнігі як на смартфоне, так і праз камп'ютар[7].

Змест з’яўляецца разнастайным, ад класічных «Прыгоды Рабінзона Круза», «Прыгоды Тома Соера» і «Маўглі» да твораў сучасных замежных і беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, як Алег Грушэцкі, Алена Масла, Ганна Янкута, Надзея Ясмінска, вершы Андрэя Скурко і іншае[8][9]. Таксама на платформе можна знайсці народныя казкі, легенды i паданнi, аповесць «Ладдзя роспачы» Уладзіміра Караткевіча, «Хронікі Нарніі» Клайва Льюіса[10], «Слёзы Тубі» Янкі Маўра, «Сабака Баскервіляў» Артура Конан Дойла, «Пітэр Пэн» і іншае[11].

«Кніжны воз» агучвае не толькі кнігі, якія былі выдадзеныя ў друкаваным выглядзе, але і тыя, якія існуюць у электронным варыянце[12]. Улічваючы, што праект не з’яўляецца камерцыйным, фонд «Кніжнага возу» складаюць творы, на якія ўжо скончыліся аўтарскія правы, альбо самі аўтары ці выдавецтвы далі згоду на іх агучку[4].

Праца праекта правіць

Удзельнікі праекта з’яўляюцца прафесіяналамі ў сваёй справе, многія маюць акадэмічную адукацыю і адпаведны досвед. У агучцы прымаюць удзел акторы вольнага Купалаўскага тэатра. Запісам, мантажом, музыкай і мастацкім афармленнем таксама займаюцца прафесіаналы ў адпаведнай галіне. Музыка для кніжак адмыслова пішацца камандай праекта пад адпаведны твор[4]. З перакладамі замежных твораў праекту дапамагаюць як выдаўцы (напрыклад Валянціна Андрэева, уладальніца выдавецтва «Гутэнберг»), так і прафесійныя перакладчыкі (Ганна Янкута)[2].

Праект супрацоўнічае з праектам «Кніжны рысь», які дае свае кнігі на публікацыю, з праектам «Бэйбус», які робіць анімаваныя вершы Андрэя Скурко, працаваў з праектам «Народныя казкі для дзетак», які зрабіў Алег Хаменка[2].

Гісторыя праекта правіць

«Кніжны воз» — гэта, найперш, дзіцячая літаратура, і сам праект ствараўся менавіта пад дзяцей[3]. Праца над праектам пачалася ў верасні 2020 года[2]. Першай кнігай, якая была агучана, стала «Прыгоды мышкі Пік-пік» Людмілы Рублеўскай[3]. Доўгі час яна з’яўлялася найбольш папулярнай кнігай сярод карыстальнаў праекта[4].

На пачатак 2021 года ў прыкладанні былі тры кніжкі. Да першай гадавіны праекта, у верасні 2021 года, было ўжо 10 кніжак. На канец ліпеня 2022 года была агучана 31 кніжка[4]. На канец ліпеня 2023 года фонд налічваў больш за 60 кніжак для праслухоўвання, што склала амаль 200 гадзін запісаў[2].

Напачатку стварэння слухачоў у праекта было 20—25 чалавек на дзень. У сярэдзіне 2022 года гэтая лічба складала каля 500—600 чалавек на дзень[4].

Зноскі

  1. «Хачу, каб дзіця не грузілі беларускай мовай, а каб яна была ў яго жыцці». Што такое казкатэрапія ад «Кніжнага воза». Наша Ніва (30 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2023. Праверана 29 жніўня 2023.
  2. а б в г д “Кніжны Воз”: тэрапія казкамі для дзяцей і дарослых. Homeldays (28 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2023. Праверана 29 жніўня 2023.
  3. а б в Сяргей Пульша. Крысціна Дробыш: беларуская літаратура — гэта не толькі Колас, Купала, Быкаў, гэта нашмат больш. Новы Час (24 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2023. Праверана 29 жніўня 2023.
  4. а б в г д е Стваральнік прыкладання «Кніжны воз». Будзьма беларусамі! (29 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2023. Праверана 28 чэрвеня 2022.
  5. «Не варта да смерці гуляць у моцнага чалавека». Крысціна Дробыш — пра агучку дзіцячых кніг, працу на ТБ і антыдэпрэсанты. Наша Нiва (13 студзеня 2023). Праверана 31 студзеня 2023.
  6. У Беларусі стварылі мабільны дадатак — чыталку дзіцячых аўдыёкніг «Кніжны воз». Zerkalo.io (22 чэрвеня 2022). Праверана 30 студзеня 2023.
  7. «Кніжны воз»: дзiцячыя аўдыёкніжкі па-беларуску. Family.By (11 мая 2022). Праверана 30 студзеня 2023.
  8. Кніжны Воз. Белліт (5 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2023. Праверана 29 жніўня 2023.
  9. Дзевяць мабільных праграм, якія павялічаць колькасць беларускамоўнага кантэнту ў вашым жыцці. Наша Ніва (23 кастрычніка 2023). Праверана 3 студзеня 2023.
  10. Класс! Беларусы создали приложение с детскими аудиокнигами на беларуском языке. CityDog.io (6 чэрвеня 2022). Праверана 30 студзеня 2023.
  11. Крысціна Дробыш. Падлеткі цікавяцца беларускай мовай. Беларускае Радыё Рацыя (26 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2023. Праверана 5 снежня 2023.
  12. Алеся Вербаловіч. Крысціна Дробыш пра праект аўдыёкніг „Кніжны воз”. Беларускае Радыё Рацыя (14 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2023. Праверана 14 жніўня 2023.