Ліцві́н — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Прыпяць, за 22 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, за 0,4 км на захад ад аграгарадка Юравічы.

Ліцвін
Морфаметрыя
Даўжыня 2,25 км
Шырыня 0,15 км
Плошча 0,19 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,68 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Ліцвін (Беларусь)
Ліцвін
Ліцвін
Ліцвін (Гомельская вобласць)
Ліцвін
Ліцвін
Map

Плошча паверхні возера 0,19 км². Даўжыня 2,25 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 4,68 км.
Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя і ўмерана стромкія. Вышыня схілаў да 4 м, у паўночнай частцы да 13 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, усходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. У возера ўпадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы. У паўднёвай частцы выцякае ручай у раку Прыпяць.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць