Метр у секунду ў квадраце

Метр у секунду ў квадраце, метр у секунду за секунду — адзінка вымярэння паскарэння (хуткасці змены скорасці аб'екта) у СІ.

У інерцыяльных сістэмах адліку цела рухаецца без паскарэння, толькі калі на яго не дзейнічае сіла або дзеянне іншых сіл скампенсавана. Аб'ект, які рухаецца з паскарэннем 1 м/с², за секунду павялічвае скорасць на адзін метр у секунду. У СГС асноўная адзінка вымярэння паскарэння — сантыметр у секунду ў квадраце, у 100 раз менш за адзінку СІ.

Гл. таксама правіць