Мошна (возера)
Мо́шна — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнічанка (прыток Лучосы) на паўднёвы захад ад Віцебска.
Мошна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 154 м |
Даўжыня | 2,54 км |
Шырыня | 0,95 км |
Плошча | 1,07 км² |
Аб’ём | 0,00188 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 8,04 км |
Сярэдняя глыбіня | 2,9 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,14 ‰ |
Празрыстасць | 1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 22 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Плошча люстра возера 1,07 км², даўжыня 2,54 км, найбольшая шырыня 0,95 км. Плошча вадазбору 22 км². Вадазбор складзены з марэнных суглінкаў і супескаў. Найбольшая глыбіня 2,9 м.
Катлавіна Мошна выцягнутая з поўдня на поўнач і пашыраецца ў паўднёвай частцы. Схілы катлавіны вышынёй ад 4—5 да 10 метраў. Берагавая лінія звілістая даўжынёй 8,04 км, утварае шматлікія залівы. Берагі нізкія (0,3—0,5 м), у залівах сплавінныя.
Дно возера плоскае, да глыбіні ў 0,5—1 м пясчанае, глыбей выслана крэменязёмістым сапрапелем. Колернасць вады 80°.
Возера малапраточнае, дыстрафіруючае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у раку Чарнічанка. Злучана ручаём з возерам Доўгае.
Зарастае каля 55% плошчы возера. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 40 метраў. Залівы зарастаюць гарлачыкамі. Падводная расліннасць да глыбіні ў 2 м. На возеры 4 астравы.
У возеры водзяцца шчупак, плотка, акунь, лешч, лінь. Сустракаюцца ракі.
На захад ад возера знаходзіцца біялагічны заказнік «Мошна» (журавіннік)[1]. На паўночным беразе вёска Ваяводкі.
Зноскі
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 27. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)