Мюсты́к (англ.: Mustique) — востраў у складзе архіпелага Грэнадзіны (Малыя Антыльскія астравы), размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Карыбскага мора на поўдзень ад вострава Сент-Вінсент. Уваходзіць у склад дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Агульная плошча — 5,7 км². Насельніцтва — каля 500 чал.

Мюстык
англ. Mustique
Заліў Брытанія
Заліў Брытанія
Характарыстыкі
Плошча5,7 км²
Насельніцтва500 чал.
Шчыльнасць насельніцтва87,72 чал./км²
Размяшчэнне
12°52′30,60″ пн. ш. 61°11′01,10″ з. д.HGЯO
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Мюстык (Сент-Вінсент і Грэнадзіны)
Мюстык
Мюстык
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і прырода правіць

Востраў Мюстык месціцца за 25 км на поўдзень ад вострава Сент-Вінсент. Выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 4,54 км. Найбольшая шырыня — 2,59 км. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка ўзвышаная. Найвышэйшы пункт — пагорак Тукан-Хіл (183 м).

Значная частка вострава пакрыта лясамі, садамі і паркамі. На востраве жывуць чарапахі, ігуаны і чаплі.

Гісторыя правіць

Востраў вядомы з канца XV ст., калі быў адкрыты іспанскай экспедыцыяй на чале з Алонса дэ Ахеда. У XVII — XVIII стст. аспрэчваўся паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй. Адышоў да калоній Вялікабрытаніі пасля заканчэння Сямігадовай вайны.

У другой палове XVIII ст. каланісты брытанскага і французскага паходжання стварылі на востраве 7 цукровых плантацый. Да нашага часу захаваўся цукровы млын канца XVIII ст. Аднак занапад гандлю цукрам выклікаў банкруцтва плантатараў у першай палове XIX ст., і яны пакінулі Мюстык. У 1865 г. на поўначы вострава пасялілася сям’я Хэйзел з Сент-Вінсента, якая займалася вырошчваннем бавоўніку, гароху, ловам рыбы.

У 1958 г. востраў трапіў у прыватную маёмасць брытанскага арыстакрата Коліна Тэнанта. У 1960 г. ён падараваў зямлю на поўдні прынцэсе Маргарэт для пабудовы прыватнай вілы. Гэта прывяло да папулярнасці вострава сярод багатых і знакамітых еўрапейцаў і амерыканцаў, якія будавалі тут прыватныя дамы. У 1979 г. была створана прыватная кампанія вострава Мюстык, што кіруецца прыватнымі домаўладальнікамі.

У нашы дні імкліва развіваецца турызм. На поўначы вострава працуе аэрапорт.

Знакамітыя жыхары і наведвальнікі правіць

Спасылкі правіць