Мікалай Канстанцінавіч Петрушкевіч

беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР

Мікала́й Канстанці́навіч Петрушке́віч (нар. 5 жніўня 1937, в. Ціхаволя Свіслацкага раёна) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1986—1990).

Мікалай Канстанцінавіч Петрушкевіч
Сцяг Міністр гандлю БССР
1986 — 1990
Кіраўнік урада Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Мікалай Макаед
Пераемнік Уладзімір Дзем’яновіч
Нараджэнне 5 жніўня 1937(1937-08-05) (86 гадоў)
Дзейнасць дзяржаўны служачы
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі тэхнікум Белкаапсаюза і Маскоўскі кааператыўны інстытут Центрасаюза.

Працоўную дзейнасць пачаў прадаўцом у гродзенскай краме «Культтавары». Пасля службы ў Савецкай Арміі працягнуў працаваць у гандлі, з 1964 года працаваў дырэктарам крамы, з 1967 года кіраўніком базы культторга. У 1970 годзе быў прызначаны намеснікам начальніка абласнога ўпраўлення гандлю Гродна. Праз паўтара года пераведзены ў Міністэрства гандлю на пасаду начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю. З 1977 года працуе начальнікам Брэсцкага ўпраўлення гандлю аблвыканкама. У 1981 годзе быў пераведзены намеснікам міністра гандлю рэспублікі. З 1986 па 1990 гады займаў пасаду міністра гандлю БССР. У 1991 годзе яго накіроўваюць у распараджэнне Міністэрства знешнеэканамічных сувязяў СССР. Распараджэннем Савета Міністраў СССР атрымлівае прызначэнне намесніка старшыні гандлёвага прадстаўніцтва СССР у Польшчы. Пасля распаду СССР прызначаны гандлёвым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Польшчы, дзе працаваў да 1995 года.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ад Слуцкай выбарчай акругі.

Узнагароды правіць

Спасылкі правіць