Мікалай Мікалаевіч Навасільцаў

Граф (з 1833 года) Мікалай Мікалаевіч Навасільцаў (руск.: Николай Николаевич Новосильцев; 1761 — 8 [20] красавіка 1838, Санкт-Пецярбург) — рускі дзяржаўны дзеяч, член Сакрэтнага камітэта, прэзідэнт Імператарскай Акадэміі навук (18031810), старшыня Камітэта міністраў (1832—1838), старшыня Дзяржаўнага савета (1834—1838). Сапраўдны тайны саветнік (1823), сенатар, сапраўдны камергер.

Мікалай Мікалаевіч Навасільцаў
Партрэт М. М. Навасільцава працы Шчукіна. Не пазней 1 верасня 1808 г. Дзяржаўны Рускі музей.
Партрэт М. М. Навасільцава працы Шчукіна. Не пазней 1 верасня 1808 г. Дзяржаўны Рускі музей.
Сцяг Старшыня Камітэта Міністраў Расійскай імперыі
1832 — 1838
Манарх Мікалай I
Папярэднік Віктар Паўлавіч Качубей
Пераемнік Іларыён Васільевіч Васільчыкаў
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі
1834 — 1838
Папярэднік Віктар Паўлавіч Качубей
Пераемнік Іларыён Васільевіч Васільчыкаў
Нараджэнне 1761(1761)
Смерць 8 (20) красавіка 1838(1838-04-20)
Санкт-Пецярбург
Род House of Novosiltsev[d]
Маці Mariya Stroganova[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць мовазнавец, палітык, дыпламат
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера дзяржаўная служба[1] і дыпламатыя[1]
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Узнагароды
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені з бантам
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені з бантам
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага з дыяментамі
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага з дыяментамі
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Выхоўваўся ў пецярбургскім доме графа А. С. Строганава як незаконнанароджаны сын яго сястры Марыі, выдадзенай замуж за Мікалая Усцінавіча Навасільцава. У 1783 годзе выпушчаны з Пажаскага корпуса ў капітаны лейб-грэнадзёрскага палка. У 1785 годзе перайшоў секунд-маёрам у Валынскі рэгулярны казацкі полк. У 1786 годзе прылічаны да Калегіі замежных спраў. Браў удзел у вайне са Швецыяй 1788—1790 гадоў, быў прыкамандзіраваны да галоўнакамандуючага вяслярным флотам. Адзначыўся ў бітве пры востраве Мусала 13 жніўня 1789 года, за што быў узведзены ў палкоўнікі. Удзельнічаў у прыгнечанні паўстання 1794 пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Польшчы і Літве. Выйшаў у 1796 годзе ў адстаўку, жыў у Лондане. Слухаў лекцыі па фізіцы, матэматыцы і медыцыне.

Паплечнік Аляксандра I правіць

Адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Аляксандра I у першыя гады яго кіравання, член т.зв. «Сакрэтнага камітэта». У 1803—1810 гадах — прэзідэнт Акадэміі навук, апякун Пецярбургскай навучальнай акругі. На гады прэзідэнцтва Навасільцава прыпала першае рускае кругасветнае плаванне. З 1806 года член Расійскай акадэміі. З 21 кастрычніка 1804 года таварыш міністра юстыцыі з захаваннем на ранейшых пасадах. Кіраўнік Камісіі складання законаў. Суправаджаў Аляксандра I у замежных паездках. У пачатку 1805 з поспехам выканаў ускладзеную на яго місію пра заключэнні саюза з Вялікабрытаніяй, выбраны ганаровым членам Вольнага таварыства аматараў славеснасці, навук і мастацтваў. Таксама быў членам сталічнай масонскай ложы З’яднаных сяброў (Amis reunis)[2].

Пасля расчаравання імператара ў Сакрэтным камітэце і яго фактычнага роспуску Навасільцаў у 1806 годзе быў накіраваны паслом да Напалеона, але не паспеў даехаць да Парыжа, як апошнім была абвешчана вайна. У 1806—1809 гадах быў пры імператары. У 1809—1812 гадах жыў у Вене, выконваў розныя дыпламатычныя даручэнні ў Заходняй Еўропе. Навасільцаў цяжка перажываў выдаленне ад двара, стаў аддавацца моцным напоям.

Кіраванне Польшчай правіць

 
Замалёўка Станіслава Мараўскага з выявамі пракурора Гераніма Батвінкі, Ігната Анацэвіча, Мікалая Навасільцава і Вацлава Пелікана

У 1813—1815 гадах віцэ-прэзідэнт часовага замяшчальнага савета, які кіраваў Варшаўскім герцагствам (пасля Царства Польскае), пазней прадстаўнік імператара Аляксандра I пры савеце, які кіраваў Царствам Польскім, склаў для яго шэраг праектаў, кіраваў камітэтам па навучальнай частцы. З 1821 года саветнік намесніка Царства Польскага і давераная асоба вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. Стаў пераемнікам Адама Чартарыйскага на пасадзе апекуна Віленскага ўніверсітэта (1824—1831) і Віленскай навучальнай акругі. Узначальваў камісію, якая расследавала тайныя арганізацыі студэнтаў Віленскага ўніверсітэта (філаматы, філарэты). Дзейнасць Навасільцава ў Літве працягвалася да 1831 года. Праяўленая ім тут строгасць і нават жорсткасць, асабліва ў дачыненні да моладзі, выклікалі лютасць мясцовага нсельніцтва і, паводле меркавання некаторых, спрыялі паскарэнню паўстанню 1830 года.

Рэфарматарскія памкненні правіць

 
Парадны партрэт графа Навасільцава

Да 1820 года распрацаваў праект «Статутнай граматы Расійскай імперыі» — першай канстытуцыі за ўсю гісторыю Расіі. Канстытуцыйны праект прадугледжваў стварэнне двухпалатнага парламента (Дзяржаўнага сейма і Дзяржаўнай думы), без якога манарх не мог выдаць ніводнага закона, недатыкальнасць уласнасці, незалежнасць суда, роўнасць усіх грамадзян перад законам, грамадзянскія свабоды, федэратыўную арганізацыю Расіі. Пытанне аб прыгонным праве ў гэтым тайным праекце канстытуцыі не разглядалася. Гэтаму былі прысвечаны спецыяльныя, таксама асабліва сакрэтныя праекты, якія прапаноўваліся А. А. Аракчэевым і міністрам фінансаў Д. А. Гур’евым.

У 1821 годзе разам з М. С. Варанцовым і А. С. Меншыкавым распрацаваў і прадставіў Аляксандру I праект адмены прыгоннага права (наступстваў не меў).

Ганаровы член Маскоўскага ўніверсітэта (1826)[3].

Познія гады правіць

Пасля Лістападаўскага паўстання 1830 года Навасільцаў вярнуўся з Польшчы ў Пецярбург, дзе быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета. Старшыня Камітэта міністраў (з 1832), Дзяржаўнага савета (з 1834). У 1833 годзе Навасільцаву падараваны тытул графа.

Памёр 8 (20) красавіка 1838 года. Пахаваны ў Духаўскай царкве Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу. Вялікі архіў Навасільцава згарэў большай часткай падчас паўстання (1831), і толькі частка перайшла да яго пляменніка.

Асабістыя якасці правіць

Навасільцаў пражыў усё жыццё халасцяком, але да старасці славіўся лавеласам («сумесь Бахуса з сатырам»). П. У. Далгарукаў характарызуе яго як «чалавека розуму незвычайнага, які валодаў вялікімі звесткамі і выдатным дарам слова, але ўладалюбівага, каварнага, бяздушнага і жорсткага», дадаючы: «аматар усіх пачуццёвых асалод»[4]. «Навасільцава я ўжо бачыў стомленым чалавекам, перасычаным цяганінаю, — успамінае сенатар К. І. Фішэр, — які нічым не займаўся больш, як абедамі і валаводствам: чырвоны твар, шкляныя вочы, наогул выгляд, не выяўляў дзяржаўнага мужа…»[4]. М. І. Грэч успамінаў, што Навасільцаў «у Вене паў і спахабіўся да немагчымасці і, дзіўная справа ў яго становішчы і званні, — пачаў піць. Займаючы ўжо першую ступень у дзяржаве, ён на гадавым свяце Англійскага клуба скакаў п’яны трапака прад шматлікім сходам. Гледзішча сумнае і абразлівае для сябра гонару і дабрадзейнасці!»[4]. М. П. Макараў, які служыў у Варшаве з 1823 года, сведчыў: «Да абеду ён яшчэ трымаўся, але потым пачынаў рабіць узліванні і да вечара даходзіў калі не да становішча рыз, то да вельмі ўзбуджанага стану»[5]. Тое ж адзначаў і В. А. Пржацлаўскі (Цыпрынус).

Асноўныя працы правіць

  • Государственная Уставная Грамота Российской империи // «Исторический сборник Вольной русской типографии в Лондоне» А. И. Герцена и Н. П. Огарева. Кн. 2., 1861. Факсимильное издание. — М.: Наука, 1971. — С. 191—238.
  • Мнение сенатора Новосильцева «О составлении законов, о наследовании имуществом в России» // Чтения в Обществе истории и древностей российских. 1859. № 2.
  • Всеподданнейшая записка Александру I. «Историческая справка о соединении Литвы и Польши» // Русская старина. 1882. XXXV т. № 7.
  • Рапорт сенатора Новосильцова // К истории тайных обществ и кружков среди литовско — польской молодежи в 1819—1823 гг. — Варшава, 1897.

Зноскі правіць

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. А. И. Серков. Русское масонство 1731—2000. Энциклопедический словарь.
  3. Летопись Московского университета
  4. а б в Императорский дом. Выдающиеся сановники. Энциклопедия биографий. Том 2. — С. 142.
  5. Макаров Н. Мои семидесятилетние воспоминания… — СПб., 1882. — Ч.4. — С. 76.

Літаратура правіць

  • Новосильцев Николай Николаевич // Энциклопедический словарь под редакцией А. Страчевского. — СПб., 1854. Т. 8.
  • Ципринус. Николай Николаевич Новосильцев // Русский Архив. 1872. Кн. 9. С. 1708—1769.
  • Анти-Ципринус. Воспоминания о Н. Н. Новосильцеве // Русский Архив. 1873. Кн.1. С. 803—1200.
  • Рудаков В. Е. Новосильцев Николай Николаевич // Энциклопедический словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона. Т. 21;
  • Морозов Б. Н. Новосильцовы: родословие // Летопись истор. — родосл. Общества в Москве. 1993. Вып.1.
  • Бумаги Н. Н. Новосильцова // Отчеты Императорской Публичной библиотеки за 1886 и за 1899 гг. Опубликовано, соответственно; СПб., 1888 и 1903;
  • Попруженко И. Т. Из архива Н. Н. Новосильцова // Русский архив. 1908. № 6 и 1909. № 3.
  • Филиппова Э. Н. Николай Николаевич Новосильцов // Во главе первенствующего ученого сословия России. — СПб., 2000. — С. 105—106.
  • Летопись Российской Академии наук. 1803—1860. Т. 2. / Отв. ред. М. Ф. Хартанович. — СПб., 2002. — С. 20.
  • Шилов Д. Н. Государственные деятели Российской империи. 1802—1917. Биобиблиографический справочник. — СПб., 2001. — С. 465—467.
  • Федорченко В. И. Императорский дом. Выдающиеся сановники. Энциклопедия биографий. том 2.
  • Тургенев Н. И. «La Russie et les Russes».
  • Szyndler, B. Mikołaj Nowosilcow (1762—1838): portret carskiego inkwizytora / B. Szyndler. — Warszawa : DiG, 2004. — 184 s.

Спасылкі правіць