Паава Хаавіка

пасхальны медны бык 14/88

Паава Хаавіка (фінск.: Paavo Haavikko, 25 студзеня 1931, Хельсінкі, Фінляндыя — 6 кастрычніка 2008, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі паэт, празаік, драматург.

Паава Хаавіка
фінск.: Paavo Haavikko
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фінск.: Paavo Juhani Haavikko
Псеўданімы Anders Lieksman
Дата нараджэння 25 студзеня 1931(1931-01-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 2008(2008-10-06)[3][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Marja-Liisa Vartio[d] і Ritva Haavikko[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, драматург, выдавец
Гады творчасці з 1951
Жанр літаратура мадэрнізму[d]
Мова твораў фінская мова
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць правіць

Як паэт сфармаваўся ў рэчышчы еўрапейскага мадэрнізму, адмысловы ўплыў на яго меў Т. С. Эліят. Хаавіка належаць кнігі вершаў «Рымскія вечары» (1951), «Зімовы палац» (1959), драмы «Мюнхаўзен» (1960), «Аўдуна і белы мядзведзь» (1967), «Агрыкала і ліса» (1968), "Кароль адпраўляецца у Францыю "(1974), " Анастасія і я "(1992), " Праспера "(1995).

Аўтар некалькіх лібрэта, у тым ліку оперы «Вершнік» кампазітара Аўліса Салінена.

Прызнанне правіць

Ганаровы доктар Хельсінкскага ўніверсітэта (1969). Прэмія Эйна Лейна (1963), Нейштацкая літаратурная прэмія (1984). На тэксты Хаавіка пісалі музыку Аўліс Салінен, Тапані Лянсіё, Чын Ынсук.

Зноскі