Палац Крулікарня

Палац Круліка́рня (польск.: Królikarnia) — паладыянская віла ў варшаўскім раёне Макотаў, вядомым таксама як Крулікарня. З 1965 года ў палацы размешчаны музей, прысвечаны польскаму скульптару і мастаку Ксаверыю Дунікоўскаму[1].

Палац
Палац Крулікарня
польск.: Królikarnia
52°11′20″ пн. ш. 21°01′42″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Архітэктар Даменіка Мерліні
Дата заснавання 1786
Будаўніцтва 17821786 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Партрэт каралеўскай палюбоўніцы Кацярыны Гатаі Тамаціс, адной з самых вядомых насельніц палаца.

Сваю назву палац атрымаў з прычыны размешчаных тут раней трусагадоўчай фермы і паляўнічых угоддзяў, якія належалі ў 1700-я гады каралю Аўгусту II Моцнаму[2].

Палац Крулікарня быў пабудаваны для Караля дэ Валеры Тамаціса, дырэктара каралеўскіх тэатраў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, каралеўскім архітэктарам Даменіка Мерліні ў парку на маляўнічым схіле даліны ракі Віслы. Ён быў пабудаваны паміж 1782 і 1786 гадамі.[1] Гэты квадратны будынак з купалам нагадвае знакамітую Вілу Ратонду каля Вічэнцы архітэктара Андрэа Паладзіа. У сваім уладанні граф Тамаціс пабудаваў бровар, цагельню, карчму, млын, ёўню і сад з вінаграднікам. Лічыцца, што Тамаціс выконваў ролю нейкага «сутэнёра» для караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, чыя «віла ў Крулікарні было нешта трохі большае, чым першакласны бардэль»[3].

У 1794 годзе ў час паўстання ў палацы жыў яго лідар Тадэвуш Касцюшка. У 1816 годзе сядзіба была набыта Міхалам Геранімам Радзівілам, і ў 1849 годзе Ксаверыем Пуслоўскім, заўзятым калекцыянерам прадметаў мастацтва. А ў 1879 годзе частка будынка была разбурана пажарам, і неўзабаве адноўлена архітэктарам Юзафам Хасам для сям’і Пуслоўскіх.

Крулікарня была цалкам разбурана ў час нямецкіх бамбардзіровак у 1939 і 1944 гадах.[1] Палац быў адноўлены ў 1964 годзе для музея, прысвечанага скульптару Ксаверыю Дунікоўскаму.[1]

Зноскі

  1. а б в г (англ.) Królikarnia. www.krolikarnia.mnw.art.pl. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 24 ліпеня 2008.
  2. (польск.) Tadeusz Jaroszewski. Księga Pałaców Warszawy. Pałac Królikarnia(недаступная спасылка). kmk.waw.pl. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 24 ліпеня 2008.
  3. (англ.) Mary Lindemann. Liaisons dangereuses: sex, law, and diplomacy in the age of Frederick the Great (англ.). — JHU Press  (англ.), 2006. — С. 239. — ISBN 0-8018-8317-2.

Спасылкі правіць