Пастаўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Пастаўшчына)

Паста́ўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Беларусі. Размешчаны на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Глыбоцкім, Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Докшыцкім раёнамі Віцебскай вобласці, Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці, Астравецкім раёнам Гродзенскай вобласці, а таксама з Літвой.

Пастаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Паставы
Кіраўнік Сяргей Васільевіч Чэпік[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 72,86 %, руская 25,31 %
Размаўляюць дома: беларуская 54,16 %, руская 43,95 %[2]
Насельніцтва (2009)
39 487 чал.[2] (3-е месца)
Шчыльнасць 18,84 чал./км² (5-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 85,81 %,
рускія — 8,99 %,
палякі — 2,73 %,
украінцы — 1,26 %,
іншыя — 1,21 %[2]
Плошча 2 096,44[3]
(7-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт


 240,4 м
 120 м
Пастаўскі раён на карце
Часавы пояс UTC+3
Паштовыя індэксы 211875
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пастаўскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — горад Паставы. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Андронскі, Вярэнькаўскі, Груздаўскі, Загацкі, Курапольскі, Лотвінскі, Лучайкаўскі, Навасёлкаўскі, Нагаўкаўскі, Пастаўскі, Савіцкі, Свілельскі, Старадворскі, Юнкаўскі. 25 лістапада 1940 года да раёна далучаны Камайскі, Магунскі, Навасёлкаўскі, Оцкавіцкі, Палескі, Радуцкі, Старчунскі сельсаветы скасаванага Гадуцішскага раёна, Лынтупскі, Масляніцкі і Рынкянскі сельсаветы скасаванага Свянцянскага раёна, адначасова з Пастаўскага раёна перададзены Дунілавіцкаму раёну Лучайкаўскі і Старадворскі сельсаветы, Мядзельскаму раёну — Лотвінскі і Нагаўкаўскі сельсаветы, Навасёлкаўскі сельсавет, які знаходзіўся ў складзе Пастаўскага раёна, перайменаваны ў Навасёлкаўскі 1-шы, Навасёлкаўскі сельсавет, які знаходзіўся ў складзе Гадуцішскага раёна, — у Навасёлкаўскі 2-гі. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Маладзечанскай вобласці. 6 снежня 1944 года Курапольскі сельсавет перададзены Дунілавіцкаму раёну Полацкай вобласці. 9 жніўня 1946 года Курапольскі сельсавет вернуты Пастаўскаму раёну. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вярэнькаўскі, Навасёлкаўскі 1-шы, Пастаўскі, Рынкянскі сельсаветы, 27 сакавіка 1959 года — Масляніцкі сельсавет, 2 снежня 1959 года — Андронскі, Навасёлкаўскі 2-гі, Радуцкі, Старчунскі сельсаветы. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года скасаваны Груздаўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Варапаева, Белькаўскі, Валкалацкі, Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Ласіцкі сельсаветы Глыбоцкага раёна. 6 студзеня 1965 года Валкалацкі сельсавет перададзены ў склад Докшыцкага раёна. 8 снежня 1966 года Загацкі сельсавет перайменаваны ў Дварчанскі сельсавет. 14 ліпеня 1967 года скасаваны Лынтупскі сельсавет. 22 жніўня 1967 года вёска Лынтупы атрымала статус гарадскога пасёлка. 20 лістапада 1970 года Свілельскі сельсавет перайменаваны ў Ярэўскі, Ласіцкі — у Валкоўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пастаўскага раёна 13 сельсаветаў, 646 населеных пунктаў[4].

5 сакавіка 1981 года Магунскі сельсавет перайменаваны ў Мягунскі. 22 снежня 1981 года Оцкавіцкі сельсавет перайменаваны ў Мулярскі. 17 мая 1985 года Дварчанскі сельсавет перайменаваны ў Шыркаўскі, Савіцкі — у Лукашоўскі. 20 чэрвеня 1988 года скасаваны Мулярскі сельсавет. 24 жніўня 1992 года Лукашоўскі сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі. У 1990-я гады Юнкаўскі сельсавет перайменаваны ў Юнькаўскі. 8 красавіка 2004 года Лынтупскі пассавет рэарганізаваны ў Лынтупскі сельсавет, скасаваны Мягунскі і Палескі сельсаветы. 18 снежня 2009 года скасаваны Белькаўскі сельсавет. 20 чэрвеня 2013 года Варапаеўскі пассавет рэарганізаваны ў Варапаеўскі сельсавет. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны Шыркаўскі сельсавет. 21 чэрвеня 2023 года скасаваны Валкоўскі і Ярэўскі сельсаветы[5].

На цяперашні час у раёне 8 сельсаветаў:

Цэнтр раёна, горад Паставы, размешчаны на рацэ Мядзёлка, за 250 км ад Віцебска. У раён уваходзяць гарадскія пасёлкі Варапаева, Лынтупы, 507 сельскіх населеных пунктаў.

Геаграфія

правіць

Геалогія

правіць

У тэктанічных адносінах раён адносіцца да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту: паазерскага, сожскага, дняпроўскага і бярэзінскага зледзяненняў ад 70 да 150 м (у ледавіковых лагчынах), ніжэй — дэвонскія — да 70 м, ардовіцкія — да 120—140 м, верхнепратэразойскія (вендскія) — да 200—250 м адкладанняў. Пароды крышталічнага фундамента на глыбіні 350—500 м ніжэй узроўню мора.

У рэльефе сучаснай паверхні выдзяляецца некалькі ўчасткаў узгорыста-градавай марэннай раўніны (вёскі Валкі, Лучай, Палессе). Па лініі вёсак Вярэнькі, Камаі, Саранчаны, гарадскі пасёлак Лынтупы выдзяляецца буйна- і сярэднеўзгорыста-градавае марэннае ўзвышша з класічнымі камамі, озамі і азёрнымі катлавінамі. Наяўнасць трох кампанентаў Свянцянскіх град — Лынтупска-Камайскага, Мядзельска-Падсвільскага і Варапаеўскага — складае дугу канцова-марэнных і озава-камавых утварэнняў. У межах Свянцянскіх град, асабліва паблізу Паставаў і далей на ўсход, маецца шмат ледавіковых лагчын з чарадой азёр, у тым ліку Глодава, Доўжа. Шырыня такіх месцаў з дастаткова буйнымі бартамі не перавышае 1 км, даўжыня — да 20—30 км, глыбіня 10—15 м. На схілах Свянцянскіх град маюцца канавы даўжынёй да 0,2—0,3 км, а на асобных участках рачных далін адзначаны апоўзні, як, напрыклад, у даліне ракі Камайка.

Вядомы 62 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 16,2 млн т (самыя буйныя — Пурвіны, Халасенскае, Светлы Мох), 4 радовішчы пясчана-жвіровых сумесей з запасамі 4,8 млн м³ (Данеўскае, Слабадское, Сіманскае, Жданаўскае), 12 адкладанняў глін і суглінкаў — каля 22 млн м³ (Курапольскае, Альцоўскае, Кролікаўскае, Тарасаўскае, Рудакоўскае, Рэдуцкае, Цаліноўскае, Пастаўскае). 3 адкладанні пяску з запасамі 580 тыс. м³ (буйнейшае Лынтупскае), 12 адкладанняў азёрных сапрапеляў з запасамі 50 млн м³ (буйнейшыя Малыя і Вялікія Швакшты, Лучайскае, Лісіцкае, Задзеўскае).

Рэльеф

правіць

Паверхня паўночнай часткі раёна (прыкладна па лініі вёсак Ярэва, Сіўцы, Барэйкі) плоская, забалочаная ў межах Дзісненскай нізіны, паўднёвай — узгорыста-градавая, напаўзакрытая, з густой сеткай невялікіх рэк, ручайкоў, азёр у межах Свянцянскіх град, якія з’яўляюцца водападзелам паміж рэкамі басейнаў Заходняй Дзвіны і Нёмана. 55 % тэрыторыі знаходзіцца на вышыні да 150 м, 23 % — 150—170 м, 21 % — 170—200 м.

Самы высокі пункт раёна — гара Маяк (240,4 м), што на адлегласці 0,2 км на ўсход ад вёскі Рынкяны Лынтупскага сельсавета. Самая нізкая адзнака — 120 м над узроўнем мора ў зліцці рэк Дзісна, Паловіца і Галбіца.

Гідраграфія

правіць

Гідралагічная сетка раёна складаецца з 86 рэк і праточных ручаёў, 115 азёр, 16 вадасховішчаў і меліярацыйных каналаў, даўжыня якіх складае 1489 км. Асноўныя крыніцы жыўлення вадаёмаў — атмасферныя ападкі, для некаторых — падземныя воды (крыніцы). Найбольшымі рэкамі Пастаўскага раёна лічацца Галбіца, Дзісна, Лучайка, Мядзелка; на паўднёвым захадзе выток ракі Страча.

Раён мае добрыя ўмовы для развіцця гідралагічнай сеткі, якая складаецца з 86 рэк і праточных ручаёў, 115 азёр, 16 вадасховішчаў і меліярацыйных каналаў, даўжыня якіх складае 1489 км. Асноўныя крыніцы жыўлення вадаёмаў — атмасферныя ападкі, для некаторых — падземныя воды (крыніцы).

Найбольшымі рэкамі Пастаўскага раёна лічацца Галбіца, Дзісна, Камайка, Лучайка, Мядзелка; на паўднёвым захадзе выток ракі Страча. Усе рэкі нясуць воды ў паўночным накірунку, распрацаваўшы рэчышчы ў старажытнай ледавіковай лагчыне. Яшчэ ў XVIII стагоддзі яны былі суднаходныя, па іх сплаўлялася драўніна, але зараз вадатокі моцна абмялелі і па іх цяжка нават праплыць на лодках.

Утварэнне большасці азёр звязана з дзейнасцю паазерскага ледавіка і яго талых вод. Іх сучасныя катлавіны канчаткова сфарміраваліся прыкладна 9—10 тыс. год таму.

У ваколіцах Паставаў налічваецца каля трыццаці азёр. Самым вялікім возерам у ваколіцах Паставаў па плошчы паверхні з’яўляецца Доўжа. Найбольшую глыбіню мае возера Світа — 31 м.

Расліннасць

правіць

Пад лесам знаходзіцца 38 % тэрыторыі раёна. Лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, трапляюцца чорнаальховыя, шэраальховыя, ясянёвыя, дубовыя. Пад балотам знаходзіцца 5 % тэрыторыі.

Ахова прыроды

правіць

На тэрыторыі раёна знаходзіцца частка Нацыянальнага парку «Нарачанскі», а таксама заказнікі рэспубліканскага значэння, заказнікі мясцовага значэння, ахоўваемыя тарфянікі[6].

  • гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння «Швакшты», «Споры»;
  • рэспубліканскі водна-балотны заказнік «Янка»;
  • водна-балотны заказнік мясцовага значэння «Вілейты»;
  • батанічныя заказнікі мясцовага значэння «Лынтупскі», «Чырвоны ручэй» (цалкам уваходзіць у склад рэспубліканскага заказніка «Швакшты»;
  • ландшафтныя заказнікі мясцовага значэння: Карагач, Палескія Узгоркі, Саранчанскія грады, Спорыцкая ледавіковая лагчына, Сяргеевіцкія Узгоркі;
  • тарфяныя заказнікі: Гінёнкі, Каліты, Равы.

Гаспадарка

правіць

Сельская гаспадарка спецыялізуецца пераважна на мясамалочнай жывёлагадоўлі, ільнаводстве. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу.

Перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі ажыццяўляюць 6 прадпрыемстваў. Самае буйное па аб’ёме таварнай прадукцыі — ААТ «Пастаўскі малаказавод». КУП «Пастаўскі мясакамбінат» праводзіць першасную перапрацоўку сыравіны. РУП «Лынтупскі спіртзавод» выпускае спірт-сырэц і спірт-рэктыфікат. Перапрацоўку садавіны і гародніны ажыццяўляе УДП «Пастаўскі кансервавы завод». На мясцовыя і ўласныя рэсурсы зарыентавана работа ААТ «Пастаўскі ільнозавод», які выпускае ільновалакно. Лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць прадстаўлена ДЛГУ «Пастаўскі лясгас», ААТ «Варапаеўскі ДАК», ААТ «Паставы — мэбля», УП «Пастаўскі мэблевы цэнтр», якія выпрацоўваюць мэблю, дзвярныя і аконныя блокі, піламатэрыялы. Радыёэлектронная прамысловасць у раёне прадстаўлена УП «Завод Беліт», якое ўваходзіць у мінскае аб’яднанне «Гарызонт». У г.п. Варапаева працуе завод жалезабетонных вырабаў, які забяспечвае будаўнічыя арганізацыі жалезабетоннымі канструкцыямі.

Транспарт

правіць

Праз раён праходзіць аўтатраса Полацк — Вільнюс, чыгункі Полацк — Вільнюс, Варапаева — Друя.

Сацыяльная сфера

правіць

Адукацыя

правіць

У сістэме адукацыі раёна 57 устаноў: 12 сярэдніх, 19 базавых, 8 пачатковых школ, раённая гімназія, 16 дзіцячых дашкольных устаноў, Варапаеўская дапаможная школа-інтэрнат, дзіцячы дзяржаўны сацыяльны прытулак. Дзейнічаюць аб’яднанне пазашкольных устаноў і Цэнтр карэкцыйнага развіваючага навучання і рэабілітацыі.

У агульнаадукацыйных школах арганізавана дыферэнцыраванае навучанне (6 ліцэйскіх, 25 профільных класаў і 13 груп, 44 класы і групы з паглыбленым вывучэннем прадметаў, 24 класы і групы з вывучэннем розных прадметаў на павышаным узроўні). Праводзіцца аздараўленне дзяцей. У час летніх канікул у раёне працуе 26 аздараўленчых лагераў дзённага знаходжання, у якіх адпачывае каля 1100 дзяцей, тры лагеры кругласутачнага знаходжання на 75 месцаў, а таксама валанцёрскі і спартыўны лагеры.

Установа адукацыі «Пастаўскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці» рыхтуе спецыялістаў сярэдняга звяна і кадры масавых рабочых прафесій[7].

Ахова здароўя

правіць

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Пастаўская раённая цэнтральная бальніца»[8].

Рэлігія

правіць

На Пастаўшчыне жывуць прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій, стараверы, засталіся рэшткі ісламу. На тэрыторыі Пастаўскага раёна размешчаны 6 праваслаўных цэркваў. У горадзе Паставы Свята-Мікалаеўская царква (1894), у гарадскім пасёлку Варапаева Свята-Васкрасенская царква, у вёсцы Манькавічы Свята-Успенская царква (пачатак ХХ стагоддзя), у вёсцы Груздава Свята-Прадцечанская царква 1875 г., у вёсцы Асінагарадок Свята-Пакроўская царква (пачатак ХХ стагоддзя), у вёсцы Ласіцы Свята-Пакроўская царква (пачатак ХХ стагоддзя); 6 касцёлаў: у горадзе Паставы касцёл Антонія Падуанскага (1898—1904), у вёсцы Камаі касцёл Яна Хрысціцеля (1603—1606), у вёсцы Дунілавічы Троіцкі касцёл (1769—1773), у вёсцы Лучай касцёл Тадэўша (1766—1778), у гарадскім пасёлку Лынтупы касцёл Святога Андрэя Баболі (1908—1914), адна стараверская царква ў вёсцы Апідамы.

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць