Паўлюк (Павел Захаравіч) Шукайла (1904, в. Лапенеўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць14 красавіка 1939, НКУС, Масква, «Камунарка») — беларускі паэт, крытык. Прафесар (1933).

Паўлюк Шукайла
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1939(1939-04-14)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, крытык, празаік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

 
Паўлюк Шукайла ў другой палове 1920-х гг.

У пач. 1920-х г. удзельнік падпольнага рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У канцы 1924 або на пачатку 1925 перайшоў праз граніцу ў БССР. У 1925 апынуўся ў Слуцку, дзе арганізаваў філію «Маладняка», быў рэдактарам акруговай газеты. Потым пераехаў у Расоны, працаваў сакратаром райкама партыі, адначасова быў старшынёй Нацыянальнай камісіі пры акруговым камітэце партыі і выканкаме па праверцы ходу беларусізацыі ў раёне. У 1926 паступіў вучыцца на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Увосень 1927 арганізаваў у Мінску аб'яднанне «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна» (існавала да вясны 1928). У 1928 адкамандзіраваны на вучобу ў Камуністычную акадэмію (Масква), скончыў там так званы факультэт «чырвонай прафесуры» (1930).

 
Турэмны здымак

Арыштаваны АДПУ СССР у верасні 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; яму ўдалося адвесці ад сябе абвінавачанні, справа была спынена.[1] У 1930-31 паліткарэктар у Галоўліце СССР, працаваў загадчыкам кафедры метадалогіі мастацтва ў Інстытуце кінематаграфіі. Да 1931 кіраваў Беларускай секцыяй Маскоўскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Быў рэдактарам маскоўскай газеты «Кино», дырэктарам Цэнтральнага тэхнікума тэатральнага мастацтва. З 1932 — віцэ-прэзідэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Ленінград). З 1936 зноў у Маскве, працаваў паводле ўмовы з фабрыкай «Межрабпомфильм» пісьменнікам-сцэнарыстам.

1.11.1938 арыштаваны ў Маскве. 13.4.1939 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі». Расстраляны ў Маскве (на «Камунарцы»). Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.4.1959.

Творчасць правіць

 
«Акрываўленая зямля». 1930

У беларускім друку выступаў з 1925. Першая і адзіная кніга паэзіі — «Акрываўленая зямля» (1930), у якую ўвайшлі вершы, паэмы «Акорды дзён» і «Партызанка Люба». Аўтар шэрагу літаратурна-крытычных артыкулаў. Арыентаваўся на ідэйна-эстэтычную платформу часопіса «Новый ЛЕФ», займаў ваяўнічую і непрымірымую бальшавіцкую пазіцыю, зыходзячы з якой крытыкаваў паэзію А. Вольнага, А. Дудара, У. Жылкі, Т. Кляшторнага, В. Маракова, Я. Пушчы, П. Труса і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Акрываўленая зямля: Паэзія. Мн., 1930.

Зноскі

  1. Маракоў (2003)

Літаратура правіць

  • Скрыган Я. Госці з Мінска // Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця. Мн., 1979.
  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі. Мн., 1994. ISBN 5-340-00709-X
  • Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991: Энц. даведнік. У 10 т. — Мн:, 2003. Т.2. ISBN 985-6374-04-9

Спасылкі правіць