Перламутраўка Фрыга

Перламутраўка фрыга (Boloria frigga ці Clossiana frigga) — насякомае атраду лускакрылыя (Lepidoptera), сямейства німфаліды (Nymphalidae).

Перламутраўка Фрыга
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boloria frigga Thunberg, 1791

Сінонімы
Clossiana frigga Thunb., 1791

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  188577
NCBI  596534
EOL  157109
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 

Апісанне правіць

Размах крылаў 34-37 мм. Асноўны тон афарбоўкі чырванавата-вохрысты. На крылах невялікія круглыя чорныя плямы, уздоўж краю крылаў і ў прыкаранёвай частцы ломаныя лініі, цёмныя ўчасткі. Знізу пярэднія крылы святлейшыя, заднія крылы чырвона-карычневыя ў прыкаранёвай частцы, з ломанай перавяззю з белых і жоўтых плям пасярэдзіне. На вонкавай частцы крылаў шырокая вохрыстая перавязь з ружавата-фіялетавым адлівам і радам слабавыражаных плям у вочкі.

Арэал правіць

Тундра і тайга Еўразіі і Амерыкі, горы Алтая і Тарбагатая, Прыамур'е. У Беларусі выяўлены толькі на балотным масіве паблізу в.Блужа ў Пухавіцкім раёне.

Асаблівасці біялогіі правіць

Від аселы. За год дае 1 пакаленне. Матылі лётаюць нядоўга — з другой паловы траўня да пачатку чэрвеня. Вусені кормяцца на марошцы і, напэўна, на іншых відах балотнай расліннасці. Зімуюць вусені.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5