Пылюшнік альпійскі
Пылю́шнік альпійскі[3] (Thalictrum alpinum) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Пылюшнік альпійскі | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 5—15 (да 20) см. Сцябло простае, голае, часам з адным лістом. Лісце двойчыперыстае, у прыкаранёвай разетцы. Ліставыя пласцінкі круглаватыя, скурыстыя, 3—5-зубчастыя. Кветкі паніклыя, чырванавата-бураватыя, у галінастай гронцы. Плод — шматарэшак. Асобныя плодзікі амаль сядзячыя, рабрыстыя, крыху сагнутыя.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне і экалогія правіць
Пылюшнік альпійскі распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Расце ў тундры і на горных лугах, па берагах горных ручаёў, на скалах і марэнах каля ледавікоў. Цвіце ў чэрвені—ліпені[3].
Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Башкартастан, Комі)[4].
Гаспадарчае значэнне правіць
Лекавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Василисник альпийский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура правіць
- Кухарава Л. В. Пылюшнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 315.
Спасылкі правіць
- Василисник альпийский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Thalictrum alpinum L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)