Ранатра палачкападобная

Ранатра палачкападобная[1] (Ranatra linearis) — від водных клаповых сямейства Вадзяныя скарпіёны (Nepidae). Самы буйны від клапоў у Еўропе.

Ранатра палачкападобная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ranatra linearis (Linnaeus, 1758)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  103758
NCBI  280158
EOL  611636

Апісанне правіць

Адрозніваецца вельмі выцягнутым у даўжыню вузкім целам, якое заканчваецца доўгай дыхальнай трубачкай, непатоўшчанымі пярэднімі сцёгнамі, вельмі кароткімі галёнкамі і адсутнасцю кіпцікаў на пярэдніх драпежных нагах. Цела даўжынёй ад 30 да 35 мм (без дыхальнай трубачкі даўжынёй 20 мм), брудна-шэрага колеру, верх брушка чырвоны, заднія крылы малочна-белыя. Дзякуючы развітым крылам добра лётаюць.

Арэал правіць

Від распаўсюджаны па ўсёй Еўропе і Паўночнай Афрыцы, у Азіі на ўсход да Сібіры, Блізкага Усходу і Кітая. Жыве ў стаячых водах. Рухаецца вельмі павольна, сілкуецца дробнымі насякомымі. Самка праколвае лісце водных раслін і адкладае ва ўтвораную дзірачку яйцы, забяспечаныя на адным канцы двума ніткападобнымі атожылкамі. Імага зімуе ў вадзе, радзей на сушы. Натуральным ворагам віду з’яўляецца від Prestwichia aquatica, чые лічынкі паразітуюць на яйцах ранатры.

Зноскі

  1. Вадзяныя скарпіёны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 397

Літаратура правіць