Формула-1 у сезоне 2013

(Пасля перасылкі з Сезон 2013 у Формуле 1)

Сезон 2013 — быў 64-ым сезонам Чэмпіянату свету па Формуле-1. Адзінаццаць каманд і дваццаць два кіроўцы змагаліся за прызы дзевятнаццаці Гран-Пры. Сезон пачаўся ў Аўстраліі 17 сакавіка і скончыўся ў Бразіліі 24 лістапада 2013 года.

Сезон 2013 быў апошнім, калі ў балідах выкарыстоўваўся 2,4-літровы рухавік канфігурацыі V8. З наступнага, 2014 года, падчас гонак каманды будуць карыстацца 1,6-літровым рухавіком канфігурацыі V6 з турбанагнятальнікам.

Себасцьян Фетэль датэрмінова абараніў тытул чэмпіёна падчас Гран-Пры Індыі і тым самым выйграў чацвёрты чэмпіёнскі тытул запар. Яго каманда Red Bull Racing таксама абараніла тытул Чэмпіёна сярод Канструктараў, які стаў трэцім запар для каманды.

Дакладна вызначаныя ўдзельнікі: каманды і пілоты правіць

Наступныя каманды і кіроўцы падпісалі ўсе пагадненні і дамовы для ўдзелу ў Чэмпіянаце, а таксама спецыяльнае Пагадненне паміж Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыяй (FIA), Асацыяцыяй Каманд Формулы Адзін (FOTA) і Адміністрацыяй Формулы-1.

30 лістапада 2012 года FIA апублікавала папярэдні спіс удзельнікаў да сезона 2013:

 
Себасцьян Фетэль, стаў чатырохразовым Чэмпіёнам свету
Каманда Канструктар Шасі Рухавік Гума Нумар баліда Пілоты Этапы Тэст-пілоты
  Infiniti Red Bull Racing Red Bull-Renault RB9 Renault RS27-2013 P 1   Себасцьян Фетэль 1–19   Себасцьен Буэмі
2   Марк Уэбер 1–19
  Scuderia Ferrari Ferrari F138 Ferrari Type 056 P 3   Фернанда Алонса 1–19   Давідэ Рыгон
  Марк Жэнэ
  Педра де ла Роза
  Джанкарла Фізікела
4   Феліпэ Маса 1–19
  Vodafone McLaren Mercedes McLaren-Mercedes MP4-28 Mercedes FO 108Z P 5   Джэнсан Батан 1–19   Гэры Пафет
  Олівер Тэрві
6   Серхіа Перэс 1–19
  Lotus F1 Team Lotus-Renault E21 Renault RS27-2013 P 7   Кімі Райканен 1–17   Давідэ Вальсэккі
  Жэром Д'Амброз'ё
  Нікаля Прост
  Хейкі Кавалайнен 18-19
8   Раман Гражан 1–19
  Mercedes AMG Petronas F1 Team Mercedes F1 W04 Mercedes FO 108Z P 9   Ніка Розберг 1–19   Брэндан Хатлі
  Энтані Дэвідсан
  Даніэль Хункадэльджа
10   Льюіс Хэмілтан 1–19
  Sauber F1 Team Sauber-Ferrari C32 Ferrari Type 056 P 11   Ніка Хюлькенберг 1–19   Робін Фрайнс
12   Эстэбан Гуцьеррэс 1–19
  Sahara Force India F1 Team Force India-Mercedes VJM06 Mercedes FO 108Z P 14   Адрыян Зуціл 1–19   Джэймс Россітэр
15   Пол ды Рэста 1–19
  Williams F1 Team Williams-Renault FW35 Renault RS27-2013 P 16   Пастор Мальданада 1–19   Сьюзі Вольф
17   Вальтэры Ботас 1–19
  Scuderia Toro Rosso Toro Rosso-Ferrari STR8 Ferrari Type 056 P 18   Жан-Эрык Вернь 1–19   Себасцьен Буэмі
  Антоніў Фелікс да Кошта
19   Даніэль Рык'ярда 1–19
  Caterham F1 Team Caterham-Renault CT03 Renault RS27-2013 P 20   Шарль Пік 1–19   Алегзандэр Росі
  Ма Цынь Хуа
  Серхіа Канамасас
21   Г'еда ван дэр Гардэ 1–19
  Marussia F1 Team Marussia-Cosworth MR02 Cosworth CA2013 P 22   Жуль Б'яншы 1–19   Радольфа Гансалез
23   Макс Чылтан 1–19

Змены з камандамі правіць

Каманда HRT F1 была выстаўлена на продаж у лістападзе 2012 года сваім уладальнікам Thesan Capital. Гэта было выклікана неабходнасцю знайсці пакупніка да 30 лістапада, каб паспець заплаціць уступны ўнёсак за ўдзел у сезоне 2013. Thesan Capital не змаглі знайсці пакупніка ў час, і каманда была выключана са спісу ўдзельнікаў на 2013 год. Неўзабаве было паведамлена пра ліквідацыю каманды.

Змены ў спісе пілотаў правіць

Чэмпіён свету 2008 года Льюіс Хэмілтан падпісаў кантракт з камандай Mercedes AMG Petronas F1 Team пасля таго, як сяміразовы чэмпіён свету Міхаэль Шумахер вырашыў скончыць сваю кар'еру ў Формуле-1. Кантракт з Хэмілтанам быў падпісаны на тры гады. На гэтым скончылася чатырнаццацігадовае супрацоўніцтва Хэмілтана з камандай McLaren Mercedes. Хэмілтан матываваў свой сыход з McLaren Mercedes жаданнем знайсці для сябе новы стымул. Ідэя знайсці перспектыўную каманду, якую можна пабудаваць вакол сябе для паспяховага выніку, пераўзышла жаданне заставацца ў больш паспяховай камандзе.

Пасля зыходу Хэмілтана McLaren Mercedes выбрала Серхіа Перэса напарнікам для Джэнсана Батана. Перэс, як пілот, быў выгадаваны ў Акадэміі Ферары і з'яўляўся адным з прэтэндэнтаў на месца ў Scuderia Ferrari, як толькі месца аднаго з пілотаў будзе вольным. У сваіх заявах з нагоды пераходу ў McLaren Mercedes Перэс прызнаўся, што хоць ён і вёў перамовы з Ferrari наконт будучай кар'еры ў гэтай камандзе, ён ніколі не ўспрымаў магчымасць выступлення за італьянскую каманду рэалістычна.

Ніка Хюлькенберг, не гледзячы на трохгадовую дамоўленасць з Force India, падпісаную ў 2012 годзе, пакідае каманду, каб заняць вольнае месца ў Sauber. Напарнікам Хюльгенберга будзе былы тэст-пілот Sauber і ўдзельнік GP2 Series Эстэбан Гуцьерэс. Пасля з'яўлення Хюлькенберга і Гуцьеррэса ў камандзе, свайго месца пазбавіўся японскі пілот Камуі Кабаясі, які да гэтага правёў за Sauber тры сезоны ў якасці асноўнага пілота. Месца Хюлькенберга ў камандзе атрымаў нямецкі пілот Адрыян Зуціл, які ўжо выступаў за Force India ў сезонах 2008—2011 гадоў.

Williams замяніў Бруна Сену на свайго тэст-пілота Вальтэры Ботаса. Дагэтуль, Ботас рэгулярна з'яўляўся за рулём балідаў Williams падчас пятнічных сесій у сезоне 2012. Бруна Сена сышоў у чэмпіянат па гонках на цягавітасць.

Шарль Пік перайшоў з Marussia ў Caterham, дзе далучыўся да дэбютанта Формулы-1 Г'еда ван дэр Гардэ. У мінулым Пік і ван дэр Гардэ былі напарнікамі па выступленні за Barwa Addax у серыі GP2 пакуль Піка не забралі ў Marussia. Такім чынам Пік і ван дэр Гардэ замянілі Хейкі Кавалайнена і Віталя Пятрова на месцах асноўных пілотаў каманды Caterham.

Макс Чылтан, яшчэ адзін дэбютант Формулы-1, будзе выступаць у сезоне 2013 за каманду Marussia. Планавалася, што Чылтан далучыцца да нямецкага пілота каманды Ціма Глока, але апошні аб'явіў аб сваім рашэнні пакінуць Marussia. На месца Глока быў падпісаны ўладальнік другога месца ў серыі GP2 2012 года Луіш Разія. Неўзабаве, спонсары Разіі прыпынілі выплаты камандзе з прапановай спыніць яго тэставыя сесіі, што прывяло да скасавання кантракта Луіша Разіі з Marussia праз 23 дні пасля яго падпісання. Месца Разіі заняў Жуль Б'яншы.

Разам з ліквідацыяй каманды HRT F1 свае месцы ў Формуле-1 згубілі Педра дэ ла Роза і Нараін Карцікеян. Дэ ла Роза пазней далучыўся да Ferrari ў якасці тэсціроўшчыка гоначнага сімулятара.

Кімі Райканен не змог удзельнічаць у апошніх этапах Гран-Пры ЗША і Гран-Пры Бразіліі з-за праблем са спіной. Так як пілоту каманды Lotus тэрмінова патрабавалася хірургічная аперацыя, яго месца за рулём баліда заняў Хейкі Кавалайнен.

Каляндар правіць

Наступныя дзевятнаццаць гонак павінны быць праведзены ў сезоне 2013 паводле падпісаных пагадненняў. Уладальнік Формулы-1 Берні Эклстоўн не аднойчы падкрэсліваў, што дваццаць гонак у сезоне — гэта той ліміт, які дазволіць камандам і пілотам нармальна працаваць.

На Гран-пры Венгрыі 2012 года Эклстоўн пацвердзіў, што каляндар 2013 года будзе складацца з 20 гонак. Папярэдні каляндар быў апублікаваны падчас Гран-пры Сінгапура і зацверджаны Радай Сусветнага Аўтаспорту FIA 28 верасня 2012 года.

Напачатку ў календары павінна было быць 20 гонак разам з дэбютным Гран-пры Амерыкі, які планавалася правесці па вуліцах Ню-Ёрка і Уіхокена. Але неўзабаве Гран-пры быў выдалены з календара, у якім засталося дзевятнаццаць гонак. У лютым 2013 Берні Эклстоўн аб'явіў аб немагчымасці знайсці замену для Гран-пры Амерыкі. Такім чынам у спісе засталося 19 гонак.

 
Краіны, якія прымаюць этапы Гран-пры ў 2013 годзе
Этап Афіцыйная назва гонкі[1] Гран-пры Траса Дата
1 Rolex Australian Grand Prix Гран-пры Аўстраліі   Albert Park, Мельбурн 17 сакавіка
2 Petronas Malaysia Grand Prix Гран-пры Малайзіі   Sepang International Circuit, Куала-Лумпур 24 сакавіка
3 UBS Chinese Grand Prix Гран-пры Кітая   Shanghai International Circuit, Шанхай 14 красавіка
4 Gulf Air Bahrain Grand Prix Гран-пры Бахрэйна   Bahrain International Circuit, Сахір 21 красавіка
5 Gran Premio de España Гран-пры Іспаніі   Circuit de Catalunya, Барселона 12 мая
6 Grand Prix de Monaco Гран-пры Манака   Circuit de Monaco, Монтэ-Карла 26 мая
7 Grand Prix du Canada Гран-пры Канады   Circuit Gilles Villeneuve, Манрэаль 9 чэрвеня
8 British Grand Prix Гран-пры Вялікабрытаніі   Silverstone Circuit, Сільверстоўн 30 чэрвеня
9 Großer Preis von Deutschland Гран-пры Германіі   Nürburgring, Нюрбург 7 ліпеня
10 Magyar Nagydíj Гран-пры Венгрыі   Hungaroring, Будапешт 28 ліпеня
11 Shell Belgian Grand Prix Гран-пры Бельгіі   Circuit de Spa-Francorchamps, Спа 25 жніўня
12 Gran Premio d’Italia Гран-пры Італіі   Autodromo Nazionale Monza, Монца 8 верасня
13 Singapore Grand Prix Гран-пры Сінгапура   Marina Bay Street Circuit, Marina Bay, Сінгапур 22 верасня
14 Korean Grand Prix Гран-пры Карэі   Korea International Circuit, Ёнам 6 кастрычніка
15 Japanese Grand Prix Гран-пры Японіі   Suzuka Circuit, Сузука 13 кастрычніка
16 Airtel Indian Grand Prix Гран-пры Індыі   Buddh International Circuit, Вялікая Наіда 27 кастрычніка
17 Etihad Airways Abu Dhabi Grand Prix Гран-пры Абу-Дабі   Yas Marina Circuit, Абу-Дабі 3 лістапада
18 United States Grand Prix Гран-пры ЗША   Circuit of the Americas, Осцін 17 лістапада
19 Grande Prêmio do Brasil Гран-пры Бразіліі   Autódromo José Carlos Pace, Сан-Паўлу 24 лістапада

Змены ў календары правіць

Новыя гонкі і вяртанні гонак правіць

  • Nürburgring вяртаецца ў каляндар для таго, каб прыняць Гран-пры Германіі згодна з дамоўленасцю аб чаргаванні з Hockenheimring падпісанай у 2008 годзе. Апошні раз Nürburgring прымаў Гран-пры ў 2011 годзе.
  • Гран-пры Іспаніі з 2013 года будзе чаргавацца паміж Circuit de Catalunya ў Барселоне і Valencia Street Circuit у Валенсіі ў тым жа фармаце, як і Гран-пры Германіі. Гран-пры Еўропы, які праводзіўся ў апошнія гады на трасе ў Валенсіі будзе спынены. Першы іспанскі гран-пры ў новым фармаце прыме Барселонская траса.
  • У снежні 2012 года арганізатары Гран-пры ЗША папрасілі змяніць дату правядзення гонкі 2013 года, каб пазбегнуць супадзення гонкі і матча па амерыканскім футболе, які прыме Осцін.

Патэнцыйныя гонкі правіць

  • У снежні 2012 года дырэктар юніёрскай каманды Red Bull Хельмут Марка агучыў чуткі аб магчымым вяртанні Гран-пры Аўстрыі ў каляндар гонак на трасе ў Шпільбергу. Апошні раз траса, якая зараз мае назву Red Bull Ring, а раней болей вядомая, як A-1 Ring, прымала этап гран-пры ў 2003 годзе. З 2008 па 2011 год траса прайшла рэканструкцыю і рэбрэндынг, дзякуючы намаганням Red Bull Racing Team, і атрымала адпаведную ліцэнзію ад FIA, якая дазваляе трасе прымаць у сябе этапы па Формуле-1. Пасля таго, як Берні Эклстоўн аб'явіў, што ў сезоне 2013 года будзе толькі 19 этапаў, планы на вяртанне Аўстрыйскага Гран-пры былі згорнуты.
  • Сезон 2013 павінен быў зрабіцца дэбютным для Гран-пры Амерыкі. Гонка павінна была прайсці па спланаванай Херманам Цільке гарадской трасе ў Нью-Джэрсі ў чэрвені 2013 года ў звязцы з Гран-пры Канады. Але пасля таго, як для гонкі была пазначана дата, Берні Эклстоўн абвясціў аб скасаванні дамовы з арганізатарамі гран-пры. Апошнія пацвердзілі факт пераносу гран-пры з 2013 на 2014 год.
  • Напачатку 2012 года прэзідэнт Аргенціны Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер агучыла пажаданне аднавіць Гран-пры Аргенціны. Для гонкі была прапанавана гарадская траса ў Мар-дэль-Плата. У каляндар на 2013 год гран-пры не трапіў і яго будучыня застаецца нявызначанай.
  • Пасля падпісання спонсарскага пагаднення паміж Формулай-1 і авіякампаніяй Emirates Airlines было прапанавана правесці яшчэ адзін этап, трэці па ліку, у рэгіёне Персідскага заліва, каб давесці лік этапаў у сезоне да 20. Для правядзення этапу быў прапанаваны аўтадром у Дубаі. Аднак Берні Эклстоўн адкінуў гэту ідэю па прычыне і так значнай прысутнасці Формулы-1 у дадзеным рэгіёне, дзякуючы Гран-пры Бахрэйна і Гран-пры Абу-Дабі.
  • У жніўні 2012 года з'явіліся чуткі аб перамовах па вяртанні Гран-пры Францыі пасля чатырохгадовай адсутнасці. Кандыдатамі на правядзенне былі вызначаныя трасы Circuit Paul Ricard і Circuit de Nevers. Але па заканчэнні года стала вядома, што спроба вярнуць гран-пры аказалася няўдалай, з-за таго, што арганізатары не пагадзіліся па фінансавых пытаннях з адміністрацыяй Формулы-1.
  • Арганізатары Гран-пры Турцыі спрабавалі весці перамовы наконт вяртання гран-пры, каб заняць месца Гран-пры Амерыкі. Было паведамлена пра пачатак перамоў з Берні Эклстоўнам. Запыт грунтаваўся на фінансавай падтрымцы з боку Турэцкага Міністэрства Спорту, але апошняе аб'явіла аб немагчымасці выплаціць уступны ўнёсак.

Тэхнічныя змены правіць

Змены ў правілах правіць

Спартыўныя Рэгуляванні правіць

  • Пасля ліквідацыі каманды HRT, стартавая рашотка будзе скарочана да 22 пазіцый, што азначае змены ў працэсе кваліфікацыі. Паводле новых правілаў, пасля першай кваліфікацыйнай сесіі з удзелу выбываюць шэсць балідаў, пасля другой — таксама шэсць. Трэцяя сесія застаецца без змен: дзесяць балідаў будуць змагацца за поўл-пазіцыю.
  • Змены таксама закранулі правілы карыстання сістэму зніжэння турбулентнасці (DRS). Падчас кваліфікацый у сезоне 2012 пілотам дазвалялася карыстацца сістэмай DRS кожны раз, калі гэта было патрэбна. З 2013 года, будуць уведзеныя абмежаванні на карыстанне DRS: з новага сезона ўключаць DRS будзе магчыма толькі на спецыяльна адведзеных для гэтага зонах на трасе. Дадзеныя абмежаванні былі выкліканы імкненнем FIA падвысіць бяспеку падчас кваліфікацыйных заездаў. У сувязі з гэтым, FIA разгледзіць магчымасць дадаць другую зону DRS на кожнай трасе, дзе гэта будзе магчыма.
  • Практыка правядзення тэстаў у сярэдзіне сезона, якая была ўведзена ў 2012, будзе спынена ў 2012 каб скараціць выдаткі.
  • Правіла «каменданцкай гадзіны», якое забараняла каманднаму персаналу наведваць боксы за 6 гадзін да пачатку першай сесіі дня, будзе перагледжана. Плануецца знізіць колькасць так званых «джокераў» — магчымасцей парушыць каменданцкую гадзіну — з чатырох да двух за год. Колькасць каменданцкіх гадзін плануецца павялічыць з шасці да васьмі.
  • Уступны ўнёсак на ўдзел у Чэмпіянаце павялічыцца. У мінулым годзе ён быў роўны € 309,000 (US$ 396,637) для ўсіх каманд. З 2013 размер унёску будзе залежаць ад колькасці ачкоў, якія каманда набрала ў папярэднім чэмпіянаце. Усе каманды будуць плаціць базавы ўнёсак $ 500,000 (€ 389,525), плюс $ 5,000 (€ 3,895) за кожнае набранае ачко. Дзейныя ўладальнікі Кубка Канструктараў будуць плаціць па іншым тарыфе: $ 6,000 (€ 4,614) за кожнае набранае ачко. Такім чынам каманда Red Bull заплаціць за ўдзел у Чэмпіянаце $ 3,260,000 (€ 2.5 мільёны).

Тэхнічныя Рэгуляванні правіць

 
Мастацкае выяўленне адмысловай панэлі, якая схавае «качкадзюб» (чырвоная).
  • Змены ў правілах у 2012 годзе прывялі да з'яўлення так званага «качкадзюба» — эфекту пярэдняга крыла, які нагадваў нос аднайменнай жывёлы. Новы дызайн выклікаў шмат крытычных выказванняў, а пілот Марк Уэбер увогуле назваў дызайн пачварным. Тэхнічная дэлегацыя FIA абвясціла, што да 2014 будуць выдадзеныя новыя рэгуляванні, якія прыбяруць эфект «качкадзюба». У сезоне 2013 года плануецца схаваць няўдалы нос баліда пад адмысловай панэллю, якая закрые сабой крытычную канструкцыю без аніякіх наступстваў для аэрадынамікі баліда
  • Сістэма двайнога DRS, якой да ліпеня 2012 года карысталіся Mercedes і Lotus, будзе забаронена. Двайны DRS уяўляў сабой прыладу, якая выкарыстоўвала шэраг каналаў уздоўж баліда з мэтай стварэння эфекту зрыву паветранага струменя на пярэднім крыле, калі задняе крыло было ўзнята. Такім чынам прыціскная сіла, якая з'яўляецца пры звычайных умовах, цалкам скасоўвалася, што дазваляла баліду дасягнуць вышэйшай хуткасці і палепшыць стабільнасць у хуткасных паваротах. Варта адзначыць, што забарона тычыцца сістэмы, распрацаванай менавіта Mercedes. Што тычыцца той жа сістэмы ад Lotus, то афіцыйнай заявы па дадзенаму пытанню не паступала.
  • Мінімальнае патрабаванне да вагі баліда павялічваецца да 642 кілаграм, што звязана з розніцай у вазе паміж гумай 2012 і 2013 гадоў.

Вынікі і пазіцыі правіць

Гран-Пры правіць

Этап Гран-Пры Поўл-пазіцыя Хутчэйшы груг Пераможца Канструктар Афіцыйны вынік
1 Гран-Пры Аўстраліі   Себасцьян Фетэль   Кімі Райканен   Кімі Райканен   Lotus-Renault Дэталі
2 Гран-Пры Малайзіі   Себасцьян Фетэль   Серхіа Перэс   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault Дэталі
3 Гран-Пры Кітая   Льюіс Хэмілтан   Себасцьян Фетэль   Фернанда Алонса   Ferrari Дэталі
4 Гран-Пры Бахрэйна   Ніка Розберг   Себасцьян Фетэль   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault Дэталі
5 Гран-Пры Іспаніі   Ніка Розберг   Эстэбан Гуцьеррэс   Фернанда Алонса   Ferrari Дэталі
6 Гран-Пры Манака   Ніка Розберг   Себасцьян Фетэль   Ніка Розберг   Mercedes Дэталі
7 Гран-Пры Канады   Себасцьян Фетэль   Марк Уэбер   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault Дэталі
8 Гран-Пры Вялікабрытаніі   Льюіс Хэмілтан   Марк Уэбер   Ніка Розберг   Mercedes Дэталі
9 Гран-Пры Германіі   Льюіс Хэмілтан   Фернанда Алонса   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault Дэталі
10 Гран-Пры Венгрыі   Льюіс Хэмілтан   Марк Уэбер   Льюіс Хэмілтан   Mercedes Дэталі
11 Гран-Пры Бельгіі   Льюіс Хэмілтан   Себасцьян Фетэль   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault Дэталі
12 Гран-Пры Італіі   Себасцьян Фетэль   Льюіс Хэмілтан   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault Дэталі
13 Гран-Пры Сінгапура   Себасцьян Фетэль   Себасцьян Фетэль   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault Дэталі
14 Гран-Пры Карэі   Себасцьян Фетэль   Себасцьян Фетэль   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault Дэталі
15 Гран-Пры Японіі   Марк Уэбер   Марк Уэбер   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault Дэталі
16 Гран-Пры Індыі   Себасцьян Фетэль   Кімі Райканен   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault Дэталі
17 Гран-Пры Абу-Дабі   Марк Уэбер   Фернанда Алонса   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault Дэталі
18 Гран-Пры ЗША   Себасцьян Фетэль   Себасцьян Фетэль   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault Дэталі
19 Гран-Пры Бразіліі   Себасцьян Фетэль  Марк Уэбер   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault Дэталі

Пазіцыі пілотаў правіць

Схема размеркавання ачкоў згодна з пазіцыяй у гонцы.

Месца ў гонцы 1-ае 2-ое 3-яе 4-ае 5-ае 6-ае 7-ае 8-ае 9-ае 10-ае
Ачкі 25 18 15 12 10 8 6 4 2 1
Пазіцыя Пілот АУСТР
 
МАЛ
 
КІТ
 
БАХР
 
ІСП
 
МАН
 
КАН
 
ЗК
 
ГЕРМ
 
ВЕНГ
 
БЕЛ
 
ІТ
 
СІНГ
 
КАР
 
ЯП
 
ІНД
 
АБУ
 
ЗША
 
БР
 
Ачкі
1   Себасцьян Фетэль 3 1 4 1 4 2 1 Ret 1 3 1 1 1 1 1 1 1 1 1 397
2   Фернанда Алонса 2 Ret 1 8 1 7 2 3 4 5 2 2 2 6 4 11 5 5 3 242
3   Марк Уэбер 6 2 Ret 7 5 3 4 2 7 4 5 3 15† Ret 2 Ret 2 3 2 199
4   Льюіс Хэмілтан 5 3 3 5 12 4 3 4 5 1 3 9 5 5 Ret 6 7 4 9 189
5   Кімі Райканен 1 7 2 2 2 10 9 5 2 2 Ret 11 3 2 5 7 Ret 183
6   Ніка Розберг Ret 4 Ret 9 6 1 5 1 9 19† 4 6 4 7 8 2 3 9 5 171
7   Раман Гражан 10 6 9 3 Ret Ret 13 19† 3 6 8 8 Ret 3 3 3 4 2 Ret 132
8   Феліпэ Маса 4 5 6 15 3 Ret 8 6 Ret 8 7 4 6 9 10 4 8 12 7 112
9   Джэнсан Батан 9 17† 5 10 8 6 12 13 6 7 6 10 7 8 9 14 12 10 4 73
10   Ніка Хюлькенберг DNS 8 10 12 15 11 Ret 10 10 11 13 5 9 4 6 19† 14 6 8 51
11   Серхіа Перэс 11 9 11 6 9 16† 11 20† 8 9 11 12 8 10 15 5 9 7 6 49
12   Пол ды Рэста 8 Ret 8 4 7 9 7 9 11 18† Ret Ret 20† Ret 11 8 6 15 11 48
13   Адрыян Зуціл 7 Ret Ret 13 13 5 10 7 13 Ret 9 16† 10 20† 14 9 10 Ret 13 29
14   Даніэль Рык'ярда Ret 18† 7 16 10 Ret 15 8 12 13 10 7 Ret 19† 13 10 16 11 10 20
15   Жан-Эрык Вернь 12 10 12 Ret Ret 8 6 Ret Ret 12 12 Ret 14 18† 12 13 17 16 15 13
16   Эстэбан Гуцьеррэс 13 12 Ret 18 11 13 20† 14 14 Ret 14 13 12 11 7 15 13 13 12 6
17   Вальтэры Ботас 14 11 13 14 16 12 14 12 16 Ret 15 15 13 12 17 16 15 8 Ret 4
18   Пастор Мальданада Ret Ret 14 11 14 Ret 16 11 15 10 17 14 11 13 16 12 11 17 16 1
19   Жуль Б'яншы 15 13 15 19 18 Ret 17 16 Ret 16 18 19 18 16 Ret 18 20 18 17 0
20   Шарль Пік 16 14 16 17 17 Ret 18 15 17 15 Ret 17 19 14 18 Ret 19 20 Ret 0
21   Хейкі Кавалайнен TD TD TD TD TD TD 14 14 0
22   Г'еда ван дэр Гардэ 18 15 18 21 Ret 15 Ret 18 18 14 16 18 16 15 Ret Ret 18 19 18 0
23   Макс Чылтан 17 16 17 20 19 14 19 17 19 17 19 20 17 17 19 17 21 21 19 0
Пазіцыя Пілот АУСТР
 
МАЛ
 
КІТ
 
БАХР
 
ІСП
 
МАН
 
КАН
 
ЗК
 
ГЕРМ
 
ВЕНГ
 
БЕЛ
 
ІТ
 
СІНГ
 
КАР
 
ЯП
 
ІНД
 
АБУ
 
ЗША
 
БР
 
ачкі

Заўвагі:

  • † — пілоты, якія не фінішавалі ў Гран-Пры, але былі кваліфікаваны, бо адолелі 90% дыстанцыі гонкі.
Легенда
Колер Вынік
Золата Пераможца
Срэбра 2-е месца
Бронза 3-е месца
Зялёны Фініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
Фіялетавы Не фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
Чорны Дыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з’явіўся (DNA)

Цёмны шрыфт — поўл-пазіцыя
Курсіў — хутчэйшы круг

Пазіцыі Канструктараў правіць

Пазіцыя Канструктар Нумар баліда Гран-Пры Ачкі
АУС
 
МАЛ
 
КІТ
 
БАХ
 
ІСП
 
МАН
 
КАН
 
ВБР
 
ГЕР
 
ВУГ
 
БЕЛ
 
ІТА
 
СІН
 
КАР
 
ЯП
 
ІНД
 
АБУ
 
ЗША
 
БРА
 
1   Red Bull-Renault 1 3 1 4 1 4 2 1 Ret 1 3 1 1 1 1 1 1 1 1 1 596
2 6 2 Ret 7 5 3 4 2 7 4 5 3 15† Ret 2 Ret 2 3 2
2   Mercedes 9 Ret 4 Ret 9 6 1 5 1 9 19† 4 6 4 7 8 2 3 9 5 360
10 5 3 3 5 12 4 3 4 5 1 3 9 5 5 Ret 6 7 4 9
3   Ferrari 3 2 Ret 1 8 1 7 2 3 4 5 2 2 2 6 4 11 5 5 3 354
4 4 5 6 15 3 Ret 8 6 Ret 8 7 4 6 9 10 4 8 12 7
4   Lotus-Renault 7 1 7 2 2 2 10 9 5 2 2 Ret 11 3 2 5 7 Ret 14 14 315
8 10 6 9 3 Ret Ret 13 19† 3 6 8 8 Ret 3 3 3 4 2 Ret
5   McLaren-Mercedes 5 9 17† 5 10 8 6 12 13 6 7 6 10 7 8 9 14 12 10 4 122
6 11 9 11 6 9 16† 11 20† 8 9 11 12 8 10 15 5 9 7 6
6   Force India-Mercedes 14 8 Ret 8 4 7 9 7 9 11 18† Ret Ret 20† Ret 11 8 6 15 11 77
15 7 Ret Ret 13 13 5 10 7 13 Ret 9 16† 10 20† 14 9 10 Ret 13
7   Sauber-Ferrari 11 DNS 8 10 12 15 11 Ret 10 10 11 13 5 9 4 6 19† 14 6 8 57
12 13 12 Ret 18 11 13 20† 14 14 Ret 14 13 12 11 7 15 13 13 12
8   Toro Rosso-Ferrari 18 12 10 12 Ret Ret 8 6 Ret Ret 12 12 Ret 14 18† 12 13 17 16 15 33
19 Ret 18† 7 16 10 Ret 15 8 12 13 10 7 Ret 19† 13 10 16 11 10
9   Williams-Renault 16 Ret Ret 14 11 14 Ret 16 11 15 10 17 14 11 13 16 12 11 17 16 5
17 14 11 13 14 16 12 14 12 16 Ret 15 15 13 12 17 16 15 8 Ret
10   Marussia-Cosworth 22 15 13 15 19 18 Ret 17 16 Ret 16 18 19 18 16 Ret 18 20 18 17 0
23 17 16 17 20 19 14 19 17 19 17 19 20 17 17 19 17 21 21 19
11   Caterham-Renault 20 16 14 16 17 17 Ret 18 15 17 15 Ret 17 19 14 18 Ret 19 20 Ret 0
21 18 15 18 21 Ret 15 Ret 18 18 14 16 18 16 15 Ret Ret 18 19 18
Пазіцыя Канструктар Нумар баліда АУС
 
МАЛ
 
КІТ
 
БАХ
 
ІСП
 
МАН
 
КАН
 
ВБР
 
ГЕР
 
ВУГ
 
БЕЛ
 
ІТА
 
СІН
 
КАР
 
ЯП
 
ІНД
 
АБУ
 
ЗША
 
БРА
 
Ачкі
Гран-Пры

Заўвагі:

  • † — пілоты, якія не фінішавалі ў Гран-Пры, але былі кваліфікаваны, бо адолелі 90% дыстанцыі гонкі.
Легенда
Колер Вынік
Золата Пераможца
Срэбра 2-е месца
Бронза 3-е месца
Зялёны Фініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
Фіялетавы Не фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
Чорны Дыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з’явіўся (DNA)

Цёмны шрыфт — поўл-пазіцыя
Курсіў — хутчэйшы круг

Кваліфікацыйныя дуэлі правіць

Табліца ніжэй паказвае вынікі кваліфікацыйных сесій з пункту процістаяння пілотаў адной каманды

Пілот : Пілот
  Red Bull Racing
  Себасцьян Фетэль 17:2   Марк Уэбер
  Ferrari
  Фернанда Алонса 11:8   Феліпэ Маса
  McLaren Mercedes
  Джэнсан Батан 9:10   Серхіа Перэс
  Lotus F1 Team
  Кімі Райканен 10:7   Раман Гражан
  Хейкі Кавалайнен 0:2
  Mercedes
  Ніка Розберг 8:11   Льюіс Хэмілтан
Пілот : Пілот
  Sauber
  Ніка Хюлькенберг 18:1   Эстэбан Гуцьерэс
  Force India
  Пол ды Рэста 11:8   Адрыян Зуціл
  Williams
  Пастор Мальданада 7:12   Вальтэры Ботас
  Scuderia Toro Rosso
  Жан-Эрык Вернь 4:15   Даніэль Рык'ярда
  Caterham
  Шарль Пік 11:8   Г'еда ван дэр Гардэ
  Marussia
  Жуль Б'яншы 17:2   Макс Чылтан

Зноскі

  1. Афіцыйны каляндар гонак Формулы-1 выдадзены FIA. Formula1.com. Formula One Administration. Праверана 12 Лютага 2013. (англ.)