Соня садовая (Eliomys quercinus) — млекакормячая жывёліна, грызун сямейства Соневыя.

Соня садовая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eliomys quercinus Linnaeus, 1766

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  584970
NCBI  53277
EOL  327936
FW  131740

Апісанне правіць

Даўжыня цела 11—16 см, хваста 10—14 см, маса 60—140 г. Афарбоўка зверху буравата-карычневая, брушка, горла і вушы белыя, ад вока да вуха праходзіць цёмная палоса.

Вельмі рухавы звярок, добра перамяшчаецца як па зямлі, так і па галінах дрэў. Гнёзды робіць у дуплах, старых птушыных і вавёрчыных гнёздах, іншы раз сярод каранёў, пад паваленымі дрэвамі. Размнажаецца з траўня да верасня. Працягласць цяжарнасці 22—28 сутак. У год даюць 1—2 прыплоды, у кожным з якіх па 2—7 голых сляпых дзіцянят. Корміцца насеннем, ягадамі, насякомымі, малюскамі, яйкамі птушак. На зіму ўпадае ў спячку.

Пашырэнне правіць

Пашырана на захадзе і ў сярэдняй паласе Усходняй Еўропы да Паўднёвага Урала. Уся тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах арэала віду.

Месцы пражывання: мяшаныя і шыракалістыя лясы з густым падлескам з ляшчыны, чаромхі, рабіны, шыпшыны. Аддае перавагу ўчасткам з дубам, ліпай, клёнам. Часта трапляецца на ўскрайках лесу, у зарослых высечках, старых гарах, садах, парках, у пабудовах паблізу лясоў.

Ахова правіць

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоныя кнігі Польшчы, Літвы.

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)