Со́сенкавозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, каля вёскі Крывушчына, за 25 км на ўсход ад Лепеля, за 1,2 км на поўнач ад возера Крывое.

Сосенка
Морфаметрыя
Даўжыня 0,69 км
Шырыня 0,36 км
Плошча 0,17 км²
Аб’ём 0,00067 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,8 км
Найбольшая глыбіня 7,2 м
Сярэдняя глыбіня 3,9 м
Гідралогія
Салёнасць 0,25—0,3 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,13 км²
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сосенка (Беларусь)
Сосенка
Сосенка
Сосенка (Віцебская вобласць)
Сосенка
Сосенка
Map

Плошча паверхні 0,17 км², даўжыня 0,69 км, найбольшая шырыня 0,36 км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Найбольшая глыбіня возера 7,2 м, сярэдняя 3,9 м. Аб'ём вады 0,67 млн. м³. Плошча вадазбору 1,13 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, складзеныя з суглінкаў. Вышыня схілаў 10—12 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, паўночна-заходнія і паўночна-ўсходнія сплавінныя. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 24 % плошчы возера. Дно да глыбіні 1,5—3,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — гліністым ілам.
Возера эўтрофнае. Водная маса стратыфікавана. Выцякае ручай у возера Крывое. Надводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 10—15 м ад берага і да глыбіні 1,1—1,5 м. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 3,5 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь і іншыя рыбы.

Паблізу ад паўднёвага берага возера пралягае аўтамабільная дарога Р113 (СянноБешанковічыУшачы).

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака (руск.) / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.